Беларускія аграрыі намалацілі 7 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 18 жніўня, на палях краіны намалочана 7 млн 213 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 1,751 млн т, Брэсцкая - 1,608 млн т, Гродзенская - 1,457 млн т, Магілёўская - 913 тыс. т, Гомельская - 864 тыс. т, Віцебская - 620 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 76 працэнтаў плошчаў, што складае 1523 тыс. га.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,5 ц/га.
Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа - 376 тыс. т (54 працэнты ад плана), алейнага семя рапсу - 95 тыс. т (99 працэнтаў ад плана).
Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 219 тыс. га, або 50 працэнтаў запланаванага. Выцераблена лёну на 38 тыс. га, што складае 78 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Нарыхтавана сена 360 тыс. т (50 працэнтаў плана). Сенажу - 11 млн 861 тыс. т (85 працэнтаў плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы - 386 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 613 тыс. т - 36 працэнтаў плана.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 15:13
СЭЗ «Магілёў» і расійская кампанія АТ «Атам-ТОР» маюць намер развіваць стратэгічнае партнёрства
12.08.2025 - 10:05
Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025
12.08.2025 - 09:26
У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32