Творчыя і імідж-праекты, конкурсы, патрыятычныя марафоны, круізы «Па родным горадзе», рэальныя і віртуальныя выставы, анлайн-чэленджы... Магілёўскія бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых стаць удзельнікамі мерапрыемстваў у межах СВІТЧ-ПРАГРАМЫ «#ВМЕСТЕвисторию_by».
– 2022-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці і пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа. Стаць бліжэй да падзей ваенных гадоў дзецям і дарослым дапамогуць нашы патрыятычныя акцыі, гадзіны, вечары памяці, гістарычныя экскурсы, – удакладнілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса.
Гісторыка-патрыятычны марафон «Старонкі Перамогі» будзе праходзіць у Магілёве на працягу года, а ўжо ў лютым у горадзе стартуе цыкл мерапрыемстваў «Подзвігі юных вартыя славы», які ўключае ў сябе ўрокі мужнасці, прэзентацыі кніг, абмеркаванне дакументальных фільмаў. І міжнародная маладзёжная патрыятычная акцыя «Полк@Перамогі», якую магілёўцы правядуць сумесна з Самарскай абласной бібліятэкай для моладзі (яна працягнецца да чэрвеня).
Стартуюць у лютым і тэматычныя сустрэчы, прысвечаныя Дню Роднай мовы – «Адзіны этнадзень “Мода на мову”».
– Памятаць пра мінулае – значыць яшчэ і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такімі па праве можна назваць нашых пісьменнікаў-класікаў, сярод якіх Янка Купала і Якуб Колас – галоўныя сімвалы беларускай літаратуры, – падкрэсліваюць арганізатары СВІТЧ-ПРАГРАМЫ «#ВМЕСТЕвисторию_by». – Сёлета ўся культурная грамадскасць будзе адзначаць 140-гадовы юбілей гэтых выдатных аўтараў. Да гэтай падзеі ў нас запланаваны шэраг праектаў: «Не змоўкне голас песняра», «Янка Купала – наш гонар і нацыянальная слава». Чытачы змогуць праявіць свой талент у веданні творчасці майстроў беларускага слова ў міжнародным конкурсе «#МОИПЕСНЯРЫ» і, вядома, паўдзельнічаць у традыцыйных Купалаўскіх чытаннях, якія штогод праходзяць у нашай установе.
Пра мінулае і сучаснасць Беларусі раскажуць і выставы-інсталяцыі, фотаэкспазіцыі, вітражы, якія арганізуюць ва ўсіх бібліятэках горада.
Абяцаюць арганізатары радаваць і здзіўляць сваіх чытачоў і ў анлайн-прасторы. Інфармацыйныя асветніцкія рэсурсы на сайце ўстановы: «Бібліятэчны трыб’ют», «Гісторыя маёй сям’і – у летапіс Вялікай Перамогі», «Сцяна памяці ўдзельнікаў ВАВ», віртуальныя выставы, анлайн-чэлендж, віктарыны, гістарычныя інтэрактыўныя гульні і крыжаванкі будуць накіраваныя на асвету, выхаванне патрыятызму, духоўнасці, фарміраванне любові і павагі да гістарычнага мінулага і ў выніку – будучыні нашай роднай краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве
11.08.2025 - 14:39
Народныя промыслы і фальклор: фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15–16 жніўня на Магілёўшчыне
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»