RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі

Здаць апад і купіць веласіпед

Людзі прывозяць на калясках, у прычэпах тое, што засталося пасля нарыхтоўкі для асабістых патрэб. Гэта добрая магчымасць падзарабіць: капейка рубель беражэ, балазе, разлік на месцы. Асартымент найшырэйшы: бульба, капуста, морква, лук і часнок, яблыкі... Апошнія, дарэчы, сёлета прыпазніліся амаль на тры тыдні, нават самыя раннія гатункі тутэйшыя кааператары пачалі закупляць некалькі дзён таму. Але, упэўнены намеснік старшыні праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксандр Уткін, самыя вялікія аб’ёмы яшчэ наперадзе – нарыхтоўка толькі ўваходзіць у актыўную фазу:

Ураджай нядрэнны, але, скажам, не на ўзроўні мінулага года. Плануецца закупіць у насельніцтва не менш за 18,5 тысяч тон: яблыкі вельмі запатрабаваныя перапрацоўшчыкамі. Таму мы зацікаўлены выкупіць усе лішкі. Цяпер людзі ў асноўным здаюць апад, нарыхтоўшчыкі падязджаюць да падворкаў, забіраюць. Прымаем практычна ў любым выглядзе: для вытворчасці павідла і мацаваных вінаў падыходзяць нават пабітыя градам плады. Пазнейшыя гатункі пасля насычэння беларускага рынку будзем экспартаваць у суседнія краіны. Цана пакуль трымаецца на ўзроўні мінулага года каля 10 капеек за кілаграм. Аднак, думаю, будзе расці. Таварны яблык даражэйшы – ад 1 рубля, і гэта лічба не апошняя.

Прычыны небагатага ўраджаю, на думку Аляксандра Уткіна, банальныя: майскія замаразкі, пачатак лета выдаўся экстрэмальна гарачым, а следам працяглая засуха, з-за чаго дрэвы скідалі завязь. Таму магілёўскія кааператары плануюць закупляць яблыкі і ў іншых абласцях, каб задаволіць патрэбы мясцовых прадпрыемстваў.

Акрамя яблыкаў, набывае аблспажыўсаюз і іншыя ягады, садавіну, грыбы. Закуплена 141 тона суніцы садовай – на 20 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе, 59 тон чырвонай і 90 тон чорнай парэчкі. З 12 жніўня ў вобласці дазволены збор брусніцы–толькі за першы дзень жыхары здалі звыш 200 кілаграмаў.

– Шмат закуплена ў насельніцтва лісічак – больш за 10 тон. Мясцовыя аматары ціхага палявання з нецярпеннем чакаюць ураджай апенек: збіраць лёгка, а прымаем за нядрэнныя грошы. Падчас выязнога гандлю ў іншых гарадах нашы нарыхтоўкі–салёна-адварныя апенькі, сабраныя рукамі жыхароў Магілёўшчыны, – разбіраюць з лета. Закупляем шыпшыннік, чарнаплодную рабіну, глог... Людзі, убачыўшы нашы рады на сельгаскірмашах, ужо ведаюць: прывезлі нешта «экзатычнае». Хоць глог не авакада, але для многіх пакупнікоў у навінку.

Што тычыцца лішкаў гародніны, паводле Аляксандра Уткіна, нарыхтоўшчыкі гатовы прымаць іх ад насельніцтва 365 дзён у годзе:

– Ужо выкуплена 540 тон агуркоў – для нашай вобласці добры паказчык, 220 тон таматаў, 730 – капусты, 300 – бульбы, 170 – морквы, 400 – цыбулі, амаль 100 тон буракоў. Перцаў, баклажанаў, кабачкоў, патысонаў– больш за 30 тон. Але іх пара на Магілёўшчыне толькі пачалася, таму кааператары выязджаюць у Брэсцкую вобласць, дзе традыцыйна гэта гародніна выспявае раней.

У Кіраўскім раёне нарыхтоўшчыкі таксама толькі паспяваюць прымаць сельгаспрадукцыю.

Больш здаюць яблыкужо больш за 50 тон, і чарнаплодную рабіну. Яно і зразумела: пачаўся сезон паспявання,– расказаў в. а. намесніка старшыні аддзела па нарыхтоўках Кіраўскага райст Мікалай Ермакоў. У закупках не абмяжоўваемся тэрыторыяй раёна: да прыкладу, за агурком для квасільна-засолачнага цэха выязджаем да жыхароў Лідскага, Столінскага, Кастрычніцкага раёнаў.

У Кіраўскім нарыхтоўчым пункце не першы год працуе Віталь Яфрэмаў–ён у лідарах па колькасці прынятых ад насельніцтва яблыкаў. Па словах кааператара, увесь сакрэт у вопыце:

У мяне, можна сказаць, свая база кліентаў, прычым не толькі з Кіраўшчыны. Параўноўваючы год за годам ураджайнасць яблыкаў унайбліжэйшых раёнах, ведаю, дзе яна лепшая, а дзе слабаватая: у Кіраўскім і Бабруйскім хапае, у Рагачоўскім, Старадарожскім і Клічаўскім, як правіла, меншая. Зараз у дзень прымаю ў сярэднім па 45 тон, але быў час, калі гэтая лічба імкнулася да 20. Лічу, асноўны ўраджай у гэтым годзе наперадзе: сезон зрушыўся, надворе не спрыяла паспяванню і завязі. Да таго ж, людзі да нядаўняга часу былі занятыя зборам ягад-грыбоў не да яблыкаў. Ёсць яшчэ адна прычына, як бы банальна яна ні гучала... Ва ўсіх, каго ведаю, яблыні растуць не адасоблена, а сярод пасадак бульбы: лічыцца, з такім суседам бульба ўродзіць лепш. Вось гаспадары і баяцца патаптаць яе.

Жыхар суседняй з Кіраўскам вёскі Паўлавічы 60-гадовы Віталь Мацючэнка кожны год здае яблыкі ў нарыхтоўчы пункт, дзе працуе яго цёзка. Паводле слоў вяскоўца, для яго гэта магчымасць не толькі зарабіць, але і атрымаць зарад эмоцый:

– Прыязджаю амаль кожны дзень, вязу часам па пяць мяшкоў ападу. Жыву адзін, на ўчастку дзевяць яблынь. Малую частку, у асноўным антонаўку, сушу для сябе на зіму, а астатняе – нарыхтоўшчыкам. Дарэчы, летась за яблычны сезон назапасіў сабе на новы веласіпед, на ім і езджу ў райцэнтр.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая