RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Марыя Шапнеўская: чым больш у сем'ях будзе з'яўляцца дзяцей, тым мацнейшай будзе наша дзяржава

Дыялогавая пляцоўка «Партнёрства дзяржавы і сям'і ў інтарэсах пакаленняў» адбылася сёння ў Магілёўскім райвыканкаме пры ўдзеле старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Марыі Шапнеўскай, кіраўнікоў аддзелаў і галоўных спецыялістаў упраўленняў і камітэтаў Магаблвыканкама. На сустрэчу былі запрошаны каля 85 шматдзетных, маладых і доўгі час пражываючых у шлюбе сем'яў.

У Магілёўскай вобласці вялікая ўвага ўдзяляецца падтрымцы і развіццю інстытута сям'і. Як адзначыла Марыя Шапнеўская, адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльнай сферы з'яўляецца ўсебаковая падтрымка сем'яў з дзецьмі, у тым ліку выплата дзяржаўных дапамог.

«Заканадаўствам прадугледжана 11 відаў дзяржаўных дапамог, якія адносяцца да трох асноўных груп: дапамога па мацярынстве, сямейныя дапамогі і дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцем, – распавяла яна. - Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне прыняты меры па стымуляванні нараджальнасці.

Так, пры нараджэнні першага дзіцяці выплачваецца аднаразовая дапамога ў памеры 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, што складае з 1 жніўня 2023 г. Br3644, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей 14 БПМ - Br5101,6. Памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў на першае дзіця - Br651,35 (35 працэнтаў сярэдняй заработнай платы за квартал), на другое і наступных дзяцей - Br744,40 (40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы за квартал). Пры выхаванні ў сям'і дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзяцей старэйшых за 3 гады дадаткова выплачваецца дапамога ў памеры 50 працэнтаў БПМ - (Br182,2)».

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацабароне падкрэсліла: «Чым больш у сем'ях будзе з'яўляцца дзяцей, тым мацнейшай будзе наша дзяржава. І падобныя дыялогавыя пляцоўкі даюць магчымасць чарговы раз гэта паказаць. Сям'я - гэта выдатна. І ўсё ж дэмаграфічная праблема сёння існуе, таму намаганні з боку дзяржавы накіраваныя на захаванне традыцыйных сем'яў і каштоўнасцяў».

У вобласці, паводле даных на 1 ліпеня 2023 года, на ўліку ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было 12,4 тыс. шматдзетных сем'яў, у тым ліку тых, якія выхоўваюць траіх дзяцей - звыш 9,8 тыс., чацвярых - больш за 1,7 тыс. , пяць і больш дзяцей - 759.

У мэтах павелічэння нараджальнасці, умацавання інстытута сям'і ў Магілёўскай вобласці ажыццяўляюцца практычныя меры па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады. Штогод у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у памеры 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года. У 2023 годзе гэты від дапамогі атрымалі звыш 24,1 тыс. школьнікаў з 12 тыс. сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на агульную суму Br2,6 млн. Таксама праводзіцца аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей адначасова на кожнага з дзяцей у памеры двухразовай найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Такая дапамога на 1 ліпеня аказана 53 сем'ям на агульную суму Br66,8 тыс.

Таксама ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў 2017, 2019, 2022 гадах праводзіўся рэспубліканскі конкурс «Сям'я года». У яго фінале ў 2017 годзе Магілёўскую вобласць прадставіла сям'я з Глускага раёна, у 2019 годзе пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» прызнана сям'я з Кастрычніцкага раёна Магілёва, у 2022 годзе шматдзетная сям'я са Слаўгарадскага раёна стала ўладальнікам дыплома II ступені. Правядзенне гэтага конкурсу плануецца таксама ў 2024 годзе.

Пастаянна праводзіцца работа па ўзнагароджанні ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Так, у Магілёўскай вобласці гэтага гонару ўдастоены звыш 1,5 тыс. шматдзетных маці, у тым ліку ў гэтым годзе - больш за 60.

У мэтах дадатковай меры дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў з 2015 года рэалізуецца механізм назначэння сямейнага капіталу. З 2015 г. сямейны капітал прызначаны звыш 13,7 тыс. шматдзетных сям'ёй, у тым ліку ў 2023 годзе - 639. З 1 студзеня 2020 года сем'ям дадзена магчымасць распараджацца сродкамі сямейнага капіталу датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, медыцынскую дапамогу і інш. Рэалізавалі права на датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу амаль 7,3 тыс. сем'яў, у тым ліку ў 2023 годзе - 701.

З мэтай рэалізацыі адраснага, індывідуальнага падыходу пры аказанні матэрыяльнай дапамогі малазабяспечаным і сем'ям і грамадзянам у Рэспубліцы Беларусь, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з 1 студзеня 2001 года функцыянуе сістэма прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. У тым ліку - для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў і забеспячэнне харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. За 1 паўгоддзе 2023 года прыняты рашэнні аб прадастаўленні ДАСД у адносінах да 3,6 тыс. сем'яў на агульную суму больш за 6,1 тыс. рублёў.

«Узнімаючы пытанні, з якімі сутыкаюцца сем'і, і гаворачы аб магчымасцях, якія прадстаўляюцца дзяржавай, мы тым самым павышаем цікавасць маладых грамадзян да нараджэння ў іх сем'ях не толькі аднаго дзіцяці, але і дваіх, траіх, - адзначыла Марыя Шапнеўская. - Не выпадкова ў нас у дзяржаве святкуецца Дзень маці, а з мінулага года з'явілася ўзаконенае свята Дзень бацькі, якое адзначаецца 21 кастрычніка. І Тыдзень бацькоўскай любві нацэлены прыцягнуць увагу да пытанняў сям'і, звярнуць увагу на шчасце, якое дае бацькоўства».

Сярод удзельнікаў мерапрыемства - шматдзетная маці з аграгарадка Буйнічы Ганна Баранава. З мужам яны выхоўваюць траіх дзяцей: «Дзеці - гэта шчасце. Я ў сям'і расла адна і разумела, што калі дзетак у сям'і шмат - ім цікавей разам, яны больш таварыскія і дружныя. Дзеля дзяцей хочацца жыць, ставіць мэты і імкнуцца да іх, - дзеліцца яна. - Вядома, вялікая сям'я - гэта вялікая адказнасць. І упэўненасць надае моцнае плячо мужа побач, дапамога бабуль і падтрымка дзяржавы. Дзякуючы гэтаму я адчуваю спакой, думаючы пра будучыню. Як шматдзетная маці, адзначу падтрымку дзяржавы ва ўсіх напрамках, у тым ліку, гэта датычыцца льгот і субсідый. Напрыклад, у сферы адукацыі, тая ж матэрыяльная дапамога да навучальнага года, бясплатныя харчаванне, карыстанне падручнікамі і іншыя. Сацыяльныя гарантыі забяспечваюцца і мы прымаем іх з падзякай.

Так, пакуль мы не скарысталіся сямейным капіталам, аднак у найбліжэйшай будучыні разглядаем гэтую магчымасць для паляпшэння жыллёвых умоў. Нам падабаецца наш аграгарадок - гэта добрае месца з выдатнай прыродай, гістарычнымі помнікамі, якое наведваюць шмат людзей, турыстаў. У нас ёсць агульнаадукацыйная і музычная школы, дзіцячыя садкі - для дзяцей створаны камфортныя ўмовы для пражывання і развіцця. Ізноў жа, пры неабходнасці няма цяжкасці дабрацца да абласнога цэнтра. Таму плануем пашырыць свой дом і застацца жыць тут».

Таксама ўдзел у дыялогавай пляцоўцы прыняла яшчэ адна жыхарка Магілёўскага раёна Ганна Харламава. Яна распавяла, што яе зацікавілі заяўленыя тэмы і магчымасць больш даведацца пра падтрымку сем'яў з дзецьмі, наўпрост задаць пытанні спецыялістам, узяць удзел у трэнінгах: «У нашай сям'і - двое дзяцей. Прадастаўленне такіх дзяржаўных відаў дапамогі, як сямейны капітал, адрасная сацыяльная дапамога, матэрыяльная дапамога ў сферы адукацыі, умовы жыллёвага, працоўнага, пенсіённага заканадаўства даюць магчымасць сем'ям задумацца аб нараджэнні трэцяга і наступных малых. Хочацца выказаць падзяку кіраўніку дзяржавы і ўраду за такое ўважлівае стаўленне. Колькі дзяцей будзе ў кожнай сям'і - гэта ўсвядомленае рашэнне бацькоў, але пры гэтым падтрымка з боку дзяржавы дае пэўную ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Вельмі шмат сёння ўжо створана для развіцця дзяцей, для іх бяспекі, і гэты працэс не спыняецца. Таму шматдзетных сем'яў, як мне падаецца, будзе робіцца больш».

У час дыялогавай пляцоўкі сем'ям расказалі аб мерах сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сем'яў, аб падатковых ільготах, аб дзяржпадтрымцы пры паляпшэнні жыллёвых умоў, атрыманні паслуг у сферы аховы здароўя і іншых. Таксама бацькі змаглі прыняць удзел у трэнінгах ад практыкуючых педагогаў, прафесійных коучаў па тэмах выхавання дзяцей, фарміравання стрэсаўстойлівасці. Усе жадаючыя маглі атрымаць асабістую кансультацыю ад спецыялістаў абласных структур у сферы падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая