Масавая вакцынацыя супраць грыпу прадоўжыцца да 1 снежня, але рабіць прышчэпкі ў індывідуальным парадку будуць і пасля гэтага, расказала намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч у праекце «Краіна гаворыць» на тэму «Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў».
«Кампанія вакцынацыі ў самым разгары. Яна стартавала 3 кастрычніка. Завяршэнне масавай кампаніі вакцынацыі плануецца да снежня. Але гэта не значыць, што 1 снежня арганізацыі аховы здароўя закрыюць гэта пытанне, - сказала Ала Дашкевіч. - Застанецца нейкая частка людзей, як правіла, гэта адзінкі, якія па якіх-небудзь прычынах у кастрычніку-лістападзе не змогуць зрабіць прышчэпку. У індывідуальным рэжыме яны змогуць зрабіць гэта і пазней».
Намеснік галоўнага ўрача адзначыла, што кастрычнік-лістапад - аптымальны перыяд для масавай вакцынацыі. На фарміраванне імунітэту патрэбна ў сярэднім 2-3 тыдні.
Паводле слоў Алы Дашкевіч, кампанія вакцынацыі праходзіць даволі актыўна ва ўсіх рэгіёнах. «Калі гаварыць пра краіну ў цэлым, гэта больш за 360 тыс. чалавек па стане на 17 кастрычніка, - сказала яна. - У бягучым годзе асноўны акцэнт і асноўная задача - забяспечыць вакцынацыю асоб, якія адносяцца да груп рызыкі».
Намеснік галоўнага ўрача растлумачыла, што па нарматыўных дакументах ёсць дзве вялікія групы рызыкі. Першая група - людзі, у якіх высокая рызыка развіцця ўскладненняў і неспрыяльных наступстваў пасля захворвання. Гэта дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, з імунадэфіцытнымі станамі, цяжарныя жанчыны, людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя. Да другой групы рызыкі адносяцца людзі, якія ў выніку сваёй прафесійнай дзейнасці схільныя да высокай рызыкі заражэння.
Ала Дашкевіч звярнула ўвагу, што вакцынацыя ў Беларусі не толькі супраць грыпу, але і іншых інфекцыйных захворванняў добраахвотная.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы