Масіраваную адпрацоўку дарог у цёмны час сутак правядуць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«З 30 верасня па 2 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ вобласці ў цёмны час сутак правядуць масіраваныя адпрацоўкі аўтамабільных дарог і населеных пунктаў, – адзначылі ў ведамстве. – Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню грубых парушэнняў ПДР, якія становяцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам пешаходаў».
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам, што пры пад’ездзе да пешаходнага перахода трэба загадзя зніжаць хуткасць і саступаць дарогу пешаходам. У сваю чаргу пешым удзельнікам дарожнага руху неабходна перасякаць праезджую частку толькі ва ўстаноўленых для гэтага месцах, а ў цёмны час сутак у абавязковым парадку абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі. Таксама неабходна праяўляць свядомасць і паведамляць па тэлефоне 102 пра факты знаходжання на дарозе нецвярозых пешаходаў, паводзіны якіх небяспечныя і патрабуюць прыняцця неадкладных мер. Магчыма, менавіта гэты званок дапаможа пазбегнуць трагедыі і ўратуе чыёсьці жыццё, звяртаюць увагу ў ДАІ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36