Мастацкі арт-праект «Клумбавосень» адкрыецца 16 лістапада ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Аўтарам экспазіцыі выступіла мастачка Музея гісторыі Магілёва, сябра Беларускага саюза мастакоў Марына Несцярук. На выставе прадстаўлена каля 60 яе жывапісных палотнаў, напоўненых энергіяй і радасцю жыцця. Асноўныя і любімыя жанры – нацюрморт і пейзаж. Творы мастачкі дазваляюць убачыць і адчуць прыгажосць, дасканаласць і гармонію прыроды.
«Кожная праца мастака – гімн прыгажосці навакольнага свету, – расказалі ў музеі. – У яе карцінах дзівіць цеплыня і сугучча фарбаў, якія на палотнах ператвараюцца ў шматколерныя пялёсткі і букеты. Яны прымушаюць забыцца пра тое, што ўсё прадстаўленае ў працы – эмацыйнае бачанне мастачкі, якое яна таленавіта перадае гледачу».
Акрамя жывапісу, Марына Несцярук праяўляе сябе ў розных відах творчасці: напрыклад, манументальна-дэкаратыўны роспіс і ткацтва. Яна выступіла аўтарам выкананых у тэхніцы ручнога ткацтва габеленаў, размешчаных у экспазіцыі ўстановы культуры, а таксама касцюмаў эпохі Магдэбургскага права.
Яркі і пазітыўны творчы праект будзе радаваць магілёўцаў і гасцей горада да 18 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры