Рус Бел Eng 中文

Матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў

У Магілёўскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага 2018/2019 года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў, паведаміла карэспандэнту сайта намеснік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.

Паводле слоў суразмоўніцы, штогод напярэдадні новага навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадастаўляецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Грашовая выплата прадугледжана на кожнага вучня, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у памеры да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня бягучага года (Br64).

У гэтым годзе такую дапамогу ў рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» плануецца аказаць 9,1 тыс. сем’ям на больш за 17,6 тыс. навучэнцаў. Па дадзеных на 7 жніўня выплаты ўжо атрымала 14,6 тыс. школьнікаў Магілёўскай вобласці.

Вольга Хадускіна адзначыла, што малазабяспечаным сем’ям дапамога на падрыхтоўку дзяцей да школы аказваецца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) у выглядзе аднаразовай або штомесячных сацыяльных выплат.

Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, а таксама аказання ДАСД неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства.

Фота - БЕЛТА

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

14.02.2019 - 11:34 | Магілёўская вобласць адзначае 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Магілёўская вобласць адзначае 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Стартам святкаванняў памятнай даты стала дваццаць першая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якая адбылася 8 лютага на базе прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага ў Буйнічах.

13.02.2019 - 10:59 | У Магілёве 15 лютага адбудзецца пасяджэнне Сумеснага Прэзідыума цэнтральных саветаў ДТСААФ Беларусі і Расіі

У Магілёве 15 лютага адбудзецца пасяджэнне Сумеснага Прэзідыума цэнтральных саветаў ДТСААФ Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Турыст».

12.02.2019 - 21:46 | На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе накіравана больш за Br24 млн.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе накіравана больш за Br24 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама яго начальнік Аляксандр Жылін, перадае карэспандэнт сайта.

12.02.2019 - 17:00 | Аб прыярытэтах рэгіянальнай сацыяльнай палітыкі ішла гаворка на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама

Аб прыярытэтах рэгіянальнай сацыяльнай палітыкі ішла размова на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, якое адбылося сёння ў канферэнц-зале абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі, перадае карэспандэнт сайта.

11.02.2019 - 09:36 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лютага кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лютага кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.