Майстар-клас па вырабе паштоўкі да Дня пажылога чалавека пройдзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.
Супрацоўнікі музея запрашаюць магілёўцаў і гасцей горада правесці выхадныя цікава і пазнавальна, для чаго падрыхтавалі серыю майстар-класаў. Так, 24 верасня з 13.00 да 14.00 адбудзецца экскурсія-лекцыя па пастаянна дзеючай экспазіцыі «Захаваная спадчына». Наведвальнікам у даступнай і займальнай форме раскажуць пра мастацтва Магілёўскай вобласці, зробяць экскурс у гісторыю рэгіянальнай школы манументальнага жывапісу, іканапісу, скульптуры і кніжнай гравюры.
У нядзелю, 25 верасня, у гэты ж час будзе арганізаваны майстар-клас «З дзіцячых рук – часцінку цеплыні!» па вырабе паштоўкі да Дня пажылога чалавека. «У наш час усё больш цэняцца падарункі, сувеніры і паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. А ўсё таму, што ў гэтыя вырабы мы ўкладваем сваю душу і эмоцыі. Віншавальная паштоўка на Дзень пажылога чалавека – выдатны падарунак для бабулі і дзядулі, які можна вырабіць прама ў музеі», – дадалі арганізатары.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве