Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») узрушае сваім маштабам. Такое меркаванне выказала народны майстар з Амурскай вобласці Таццяна Ананьева.
На свята майстрыха патрапіла ўпершыню. «Мы з калегам прывезлі на «Купалле» разьбу і роспіс па дрэве, народную тэкстыльную ляльку. Можа быць, і не здзівім сваімі вырабамі гасцей фестывалю, але дакладна годна прадставім свой рэгіён», - падзялілася яна.
Майстрыха адзначыла аб'яднальны характар свята. «Мы - браты славяне, нам трэба трымацца разам. Пранікненне ў культуры адна адной таксама вельмі важна. Мы жывем на Далёкім Усходзе Расійскай Федэрацыі - у нас шмат перасяленцаў. Людзі, якія асвойвалі гэтыя тэрыторыі ехалі туды з Беларусі, з сярэдняй паласы Расіі, Украіны. Гэта ж сувязь з нашымі каранямі, нашая гісторыя і спадчына», - падсумавала яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:38
29.10.2025 - 09:05
Музычная магія. Міністр культуры расказаў пра сакрэт папулярнасці «Залатога шлягера»
20.10.2025 - 16:28
15.09.2025 - 10:45