RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Медустановы Магілёўшчыны ў 2020 год будуць працаваць над удасканаленнем лагістыкі, нарошчваннем экспарту паслуг і выбудоўваннем электроннай аховы здароўя

Медустановы Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе будуць працаваць над удасканаленнем лагістыкі аказання дапамогі жыхарам рэгіёна, нарошчваннем экспарту паслуг і пазабюджэтнай дзейнасці, выбудоўваннем электроннай аховы здароўя. Акрамя таго, працягнецца праца па падрыхтоўцы кадраў і замацавання іх на рабочых месцах, аснашчэнні дыягнастычным абсталяваннем, аптымізацыі бюджэтных расходаў. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскай вобласці яго начальнік Аляксандр Старавойтаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.

Сёння пра здароўе жыхароў Прыдняпроўскага краю клапоціцца больш за 4,5 тыс. урачоў і каля 13,2 тыс. сярэдняга медыцынскага персаналу. Адчуваецца вострая неабходнасць ва ўчастковых педыятрах, урачах хуткай дапамогі. Не ўсе раёны забяспечаны спецыялістамі першаснага звяна. Аляксандр Старавойтаў звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць абавязковага выканання сацыяльных стандартаў у 2020 годзе. А да 2021 г. уся тэрапеўтычная і педыятрычная сетка рэгіёна павінна працаваць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі.

Плануецца працягнуць аптымізацыю сеткі і штатнай колькасці, бюджэтных выдаткаў. У 2019 годзе структура ўстаноў аховы здароўя вобласці змянілася не моцна: рэарганізавана два ФАПы, зачынена адна бальніца сястрынскага догляду, скарочана 89 ложкаў. Аднак нават гэтыя мерапрыемствы дазволілі зэканоміць каля Br4 млн. На думку Аляксандра Старавойтава, змены павінны закранаць як раённыя, так і гарадскія медустановы. Варта мэтанакіравана працаваць па арганізацыі паўнавартасных міжраённых медыцынскіх цэнтраў з прадуманай лагістыкай і дарожнай картай, якія аказваюць поўны аб’ём экстранай хірургічнай, неўралагічнай, кардыялагічнай дапамогі. Гэта найважнейшая задача на 2020 год.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя паведаміў, што за апошнія 20 гадоў павялічылася працягласць жыцця, але не радуюць іншыя паказчыкі. Так, знізіўся паказчык агульнай смяротнасці на 1,5%, але гэта на 1 праміле вышэй, чым па рэспубліцы. Да таго ж на 4% вырас узровень смяротнасці працаздольнага насельніцтва. Такая тэндэнцыя назіраецца як у гарадах, так і раёнах. Нараджальнасць паменшылася амаль на 6% у параўнанні з 2019-м. Аднак ёсць і станоўчыя моманты. Перадабортнае кансультаванне дае добрыя вынікі. У мінулым годзе колькасць жанчын, якія змянілі сваё рашэнне аб спыненні цяжарнасці, склала 27%, а гэта 620 нованароджаных.

Індыкатары працы педыятрычнай службы вобласці сумесна з паказчыкамі першаснага выхаду на інваліднасць, якія ніжэйшыя за  рэспубліканскі, гавораць аб тым, што служба працуе добра, падкрэсліў Аляксандр Старавойтаў. Так, паказчык дзіцячай смяротнасці (колькасць дзяцей, якія памерлі ва ўзросце да 1 года) у нашым рэгіёне склаў 1,5 праміле.

У цэлым, структура смяротнасці ўжо не першы год застаецца ранейшай: на першым месцы –хваробы сістэмы кровазвароту, другім –анкалогія і далей –знешнія прычыны. Пры гэтым за апошнія 10 гадоў агульная захворванне хваробамі кровазвароту павялічылася амаль у 2 разы, а паказчык смяротнасці знізіўся на 13%. Аляксандр Старавойтаў паведаміў, што ў лютым будзе завершана праца па ўстаноўцы ангіёграфа ў Бабруйску і ўжо распрацавана дарожная карта для пяці раёнаў. Задачана будучае – перадача ЭКГ з раёнаў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі горада на Бярэзіне, навучанне і фарміраванне каманд урачоў-спецыялістаў. На кантролі таксама ранняе выяўленне гіпертэнзіі і яе прафілактыка.

У бягучым годзе працягнуць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. Плануецца закупка 23 апаратаў ШВЛ, 16 наркозна-дыхальных апаратаў, 5 УГД, 26 аўтамабіляў, замена 11 ліфтаў. І гэта не лічачы цэнтралізаваных закупак па лініі Міністэрства аховы здароўя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая