Мерапрыемствы VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі 28 і 29 верасня пройдуць у рэжыме відэаканферэнцыі. Інфармацыя пра гэта адначасова з’явілася на сайтах парламентаў абедзвюх краін.
Такое рашэнне прынята па выніках двухбаковых кансультацый у сувязі з рэгіструемым ростам колькасці выпадкаў заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй і з улікам рэкамендацый Расспажыўнагляду Расіі. Падчас абмеркавання сябры аргкамітэта прыйшлі да згоды, што менавіта такі фармат сёння будзе адэкватны эпідэміялагічнай абстаноўцы і не будзе падвяргаць дадатковай рызыцы здароўе ўдзельнікаў.
«Тэхнічныя магчымасці, здольныя падтрымаць ўвесь неабходны ўзровень камунікацый, маюцца. Таму змястоўны і сэнсавы складнікі форума не зведаюць змен. Уся праграма VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе выканана», – гаворыцца ў паведамленні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15