Адзін з удзельнікаў Форума медыйнай супольнасці Беларусі, рэдактар інтэрнет-рэсурсу газеты «Веснік Магілёва» Кацярына Льдова лічыць, што такая адкрытая размова з удзелам лідэра дзяржавы дапаможа журналістам разам выпрацаваць дарожную карту развіцця СМІ:
- Для мяне было важна пачуць ад Кіраўніка дзяржавы такую высокую ацэнку, што рэгіянальная прэса атрымала новы імпульс развіцця. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што СМІ пашыраюць сваю прысутнасць у найбольш папулярных сегментах інфармацыйнай прасторы. Я працую ў рэдакцыі гарадской газеты «Веснік Магілёва» ўжо амаль 12 гадоў. Памятаю час, калі мы напаўнялі наш сайт раз на тыдзень, а сёння з'яўляецца па некалькі свежых навін за гадзіну. Нашая газета, як і ўсе друкаваныя выданні ў нашай краіне, мае сваю платформу, каб быць запатрабаванай, функцыянальнай і цікавай, каб заваяваць падпісчыка. Прэзідэнт дакладна заўважыў, што галоўны вымяральнік паспяховасці любога сродку масавай інфармацыі - цікавасць аўдыторыі. Сёння ў нашых чытачоў вялізная колькасць каналаў інфармацыі, даступных у інтэрнэце. Навіны з'яўляюцца кожную секунду. І мы імкнемся да таго, каб быць запатрабаванымі і каб чытачы ведалі, што нам можна давяраць Па выніках 2023 года ў Магілёўскай вобласці найбольшы скачок у прыросце аўдыторыі паказалі якраз акаўнты ў сацсетках «Весніка Магілёва» – 775%, а гэта больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Такі рывок стаў магчымым не толькі за кошт развіцця старонак газеты «Весніка Магілёва», але і за кошт стварэння акаўнтаў «Магілёў - мой горад» у Тэлеграм, Інстаграм, Цік-ток. Пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама на базе рэдакцыі адкрылі гарадскі прэс-цэнтр і зрабілі стаўку на гарадскі парадак дня і стварэнне ўласнага відэакантэнту. Расце цікавасць да друкаванага слова: за апошнія паўтара года больш як на дзве тысячы вырас і тыраж газеты «Веснік Магілёва». У нашым выданні і яго старонках у сацыяльных сетках не проста ўзнімаюцца праблемы і агучваюцца ў грамадскім полі, але і існуе дзейсны канал па вырашэнні гэтых пытанняў. У прыватнасці, чат-бот «Весніка Магілёва» ў тэлеграм-канале, куды звароты паступаюць практычна штодня, і рэакцыя на ўваходныя паведамленні неадкладная. Вельмі ёміста Прэзідэнт даў вызначэнне сучаснай ролі інфармацыі ў СМІ - гэта і рэсурс, і тавар, і зброя. Мы, журналісты, стаім у авангардзе фармавання інфармацыйнай палітыкі і абароны інфармацыйнага суверэнітэту дзяржавы. Сіла нашага пула аднадумцаў, як сказаў Кіраўнік дзяржавы, у праўдзе. А гэтая вельмі важная перавага ў інфармацыйным полі, таму што і прадстаўнікі медыясферы, наша аўдыторыя сёння разумее, што толькі разам мы можам захаваць краіну і зберагчы мір.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі