RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Меркаванне мсціслаўчан аб выступленні Прэзідэнта на VIУсебеларускім народным сходзе

У Беларусі адбылося адна з самых галоўных палітычных падзей года – VI Усебеларускі народны сход. У ім прыняло ўдзел 2400 дэлегатаў і 300 запрошаных. Мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за яго ходам у СМІ. Карэспандэнты mstlife.by папрасілі гараджан падзяліцца сваім меркаваннем аб выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Ігар Шарылаў, падпалкоўнік, ваенны камісар Мсціслаўскага раёна:

– Па абавязку службы і як грамадзянін Рэспублікі Беларусь я пастаянна цікаўлюся падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне. З вялікай увагай слухаў выступленне на VI Усебеларускім народным сходзе нашага Прэзідэнта. Для таго каб у будучай пяцігодцы выканаць усе пастаўленыя на народным веча задачы, увасобіць у жыццё планы, краіне патрэбен мір і стабільнасць. Нам ёсць што берагчы і абараняць. Узброеныя Сілы рабілі, робяць і будуць рабіць усё, каб на нашу зямлю ніколі не прыйшла вайна, а беларускаму народу была надзейна гарантавана мірная праца.

Аляксандр Асіпенка, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў:

– У выступленні Аляксандра Лукашэнкі былі прапанаваны шляхі развіцця эканомікі і грамадзянскай супольнасці. Важнае месца занялі пытанні развіцця сацыяльнай абароны насельніцтва. Яе галоўная мэта – забяспечыць падтрымку тым, хто ў сілу свайго сацыяльна-эканамічнага становішча не можа ўдзельнічаць у грамадскай вытворчасці. Згодны з кіраўніком дзяржавы ў тым, што мы павінны паважліва ставіцца да старэйшага пакалення. Цалкам падтрымліваю прапанову па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы, тое, што рост пенсій павінен апярэджваць рост цэн.

Мікалай Сакалоўскі, ветэран працы, кіраўнік фізвыхавання ўстановы адукацыі «Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж»:

– Сярод прыярытэтаў развіцця лідар нашай краіны сёння назваў стварэнне ўмоў для раскрыцця патэнцыялу чалавека, рэалізацыі яго магчымасцей. Думаю, што тут маецца на ўвазе і развіццё фізкультуры і спорту. Пацверджанне гэтаму – праект «Здаровая нацыя», рэалізаваць які ў найбліжэйшае пяцігоддзе прапанаваў Прэзідэнт у сваім выступленні. Працуючы з моладдзю, я не магу не цікавіцца пытаннямі яе працаўладкавання, шляхі вырашэння якіх таксама былі названыя ў звароце кіраўніка дзяржавы.

mstlife.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая