У календары ёсць дзве даты: 15 кастрычніка (Дзень белага кія) і 13 лістапада (Дзень сляпых). У гэты перыяд традыцыйна праводзіцца акцыя «Чалавек з белым кіем». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Для прыцягнення ўвагі грамадскасці да неабходнасці вырашэння сацыяльных праблем людзей з інваліднасцю па зроку, абароны іх правоў і інтарэсаў на працягу месяца ў рэгіёне запланавана шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – круглы стол па праблемах карыстальнікаў тактыльных кіёў, гадзіны талерантнасці, музычны абласны аглядавы конкурс «Родныя напевы», распаўсюджванне памятак на аб’ектах гандлю і сацыяльнай сферы, інфармацыйны трэнінг, адкрыты абласны чэмпіянат па плаванні. Для бацькоў навучэнцаў выпускных класаў Шклоўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку арганізуюць сустрэчу з урачамі абласной МРЭК для кансультацый на тэму «Куды пайсці вучыцца?». Акрамя таго, будуць праведзены маніторынгі аб’ектаў сацыяльнай сферы на прадмет даступнасці для людзей з інваліднасцю па зроку.
«Цеснае партнёрства ГА «БелТІЗ» з дзяржаўнымі органамі ўлады дазваляе забяспечыць высокі ўзровень правядзення штогадовай акцыі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць актывізаваць працу многіх службаў і аказаць рэальную дапамогу людзям з інваліднасцю па зроку», – падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін