RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міхаіл Дзямідаў: кожны жыхар Клімавіцкага раёна добра разумее грамадскую значнасць праекта змяненняў і дапаўненняў асноўнага закона

Міхаіл Дзямідаў, старшыня Клімавіцкага райвыканкама:

– Выступленне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі было вельмі эмацыйным і значным для кожнага з нас. Глыбока кранула шчырасць кіраўніка дзяржавы. Падчас звароту з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт сярод іншых тэм пазначыў асноўныя напрамкі развіцця аграрнай палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што сяло заўсёды будзе ў фокусе ўвагі і падтрымкі дзяржавы: «Беларуская аграрная палітыка і далей будзе зыходзіць з таго, што сельская гаспадарка з’яўляецца шматфункцыянальнай сістэмай, якая забяспечвае не толькі харчовую бяспеку, але і асваенне тэрыторыі краіны, захаванне самабытнай сельскай культуры, далучэнне да працы моладзі». Для жыхароў невялікіх рэгіёнаў гэта тэма вельмі важная. Прэзідэнт падкрэсліў, што час ідзе, умовы мяняюцца. Таму патрэбны свежыя рашэнні, ініцыятывы.

На прыкладзе свайго Клімавіцкага раёна адзначу, што мы не стаім на месцы, стараемся развівацца. У адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці ў раёне ўжо зроблена нямала, запланаваны шэраг іншых важных праектаў.

Так, зараз ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» вядзе будаўніцтва рэпрадуктара на 3600 галоў свінаматак, каб павялічыць аб’ёмы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Будуем жыллё, іншыя аб’екты інфраструктуры.

Напрыклад, напярэдадні ў Клімавічах адчыніў свае дзверы новы гандлёвы аб’ект «Родны кут», які з’явіўся дзякуючы інвестыцыйнаму праекту за кароткі тэрмін.

Падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі раёна, калі мы з імі абмяркоўвалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мне не сустрэлася ніводнага абыякавага чалавека. На мой погляд, кожны жыхар раёна добра разумее грамадскую значнасць праекта змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона, бо ён будзе вызначаць будучыню дзяржавы, грамадства і кожнага чалавека. Перакананы, жыхары нашага раёна прымуць актыўны ўдзел у рэферэндуме і прагаласуюць за светлую будучыню нашай краіны.

rodniva.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая