Нягледзячы на санкцыі заходніх краін, наша краіна і ў гэтых няпростых умовах ідзе па вызначаным шляху і працягвае рабіць усё самае патрэбнае для дабра чалавека. Напрыклад, экспарт у Магілёўскай вобласці ў першым квартале 2022-га вырас амаль на 20 працэнтаў. Ва ўмовах санкцый рэгіён знаходзіць новых партнёраў, перабудоўвае лагістычныя ланцужкі, нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. Як ідуць справы ў нашым рэгіёне, расказаў старшыня райвыканкама Міхаіл Куксянкоў.
– Як адзначыў наш Прэзідэнт, санкцыі ёсць, і гэта дадзенасць. Больш за тое, яны ўжо сталі часткай нашага жыцця, – адзначае Міхаіл Мікалаевіч. – Але, нягледзячы на тое, што яны будуць мець пэўны негатыўны эфект, нам трэба працягваць жыць і спакойна працаваць, захаваўшы дынаміку працы абсалютна ўсіх галін. Сёння трэба думаць і дзейнічаць на апярэджанне.
Нягледзячы на тое, што адыходзячы год быў у многіх адносінах дастаткова складаным, пэўных вынікаў удалося дасягнуць у кожнай галіне. Што тычыцца арганізацый нашага раёна, яны працуюць у штатным рэжыме. Так, ніхто не адмаўляе, ёсць праблемныя моманты, і мы стараемся іх вырашаць кропкава, але ёсць і дынаміка.
Галоўным звяном эканомікі рэгіёна з’яўляецца сельская гаспадарка. На гэты момант у раёне завершана сяўба яравых культур, пачалі нарыхтоўку кармоў. Прыемна, што насуперак усім непрадказальным пагодным фактарам гэтай вясны, эканамічным санкцыям мы паспяхова справіліся з сельскагаспадарчымі працамі. Асаблівую ўвагу надаём забяспечанасці раёна тэхнікай, згодна з праграмай Пра сацыяльна-эканамічнае развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці ў наш раён працягвае паступаць тэхніка: корма- і збожжаўборачныя камбайны, трактары. Экспарт тавараў у раёне ажыццяўляе ААТ «Хоцімскі льнозавод».
Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) вышэйшы за аналагічны перыяд 2021 года ў пяці арганізацый раёна. Працягваецца праца па павышэнні якасці жыцця насельніцтва раёна. У цэлым па раёне за першы квартал назіраўся рост заработнай платы. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый раёна ў студзені-сакавіку 2022 года да адпаведнага перыяду 2021 года склала 112,9%. За студзень-сакавік 2022 года зарэгістравана 2 грамадзяніны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, 1 сялянская (фермерская) гаспадарка, 1 таварыства з абмежаванай адказнасцю, 1 прыватнае прадпрыемства.
Па-ранейшаму наша галоўная мэта – захаванне інтарэсаў чалавека. Калі мы аб’яднаемся, то пераадолеем любы санкцыйны ціск. Наша краіна на ўласным прыкладзе паказвае, як эфектыўна з гэтым можна спраўляцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі