RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінадукацыі: прыём мэтавікоў у ВНУ будзе праводзіцца з 27 чэрвеня па 2 ліпеня

Прыём абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў ВНУ будзе здзяйсняцца з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў на прэс-канферэнцыі «Аб уступнай кампаніі 2025 года», якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

«Прыём абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі будзе здзяйсняцца з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Далей у ВНУ пройдуць уступныя іспыты па профільным прадмеце - у вуснай або практычнай форме. Ужо са снежня 2024 года на сайтах Міністэрства адукацыі, ВНУ размешчаны пералік пытанняў, якія будуць уключаны ў білеты для здачы ўступнага іспыту», - распавёў Сяргей Пішчаў.

Ён таксама адзначыў, што мэтавы прыём мае шэраг асаблівасцей. «Па кожнай спецыяльнасці павінен быць забяспечаны конкурс, таксама ёсць патрабаванні да сярэдняга бала дакумента аб адукацыі абітурыента, які павінен быць не ніжэйшы за 7 балаў. Цяпер праводзіцца фарміраванне планаў прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Квоты, якія былі ў мінулым годзе, захаваны. Па медыцынскіх спецыяльнасцях колькасць мэтавых месцаў можа даходзіць да 80%, па астатніх - да 70%», - распавёў Сяргей Пішчоў.

Разам з тым спецыяліст парэкамендаваў выпускнікам у любым выпадку прайсці ЦТ, якое стане дадатковай гарантыяй паступлення, калі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па нейкіх прычынах патрапіць у лік студэнтаў не атрымаецца.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая