Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Рэкамендацыі прызначаны для выкарыстання ва ўсіх тыпах устаноў адукацыі для дзяцей і дарослых незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці. Асобныя палажэнні могуць выкарыстоўвацца ў дзейнасці іншых устаноў і арганізацый (дамы дзіцяці, стацыянарныя дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы для дзяцей).
Дакумент прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне рызыкі заражэння COVID-19. Паказваецца, што адукацыйны працэс устанаўліваецца з улікам прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыявання. У прыватнасці, гаворка ідзе аб падзеле часу пачатку і заканчэння змен, павелічэнні па магчымасці працягласці перамен і перазменак, максімальна магчымым раз’яднанні навучэнцаў пры навучанні, пражыванні, арганізацыі сну, харчавання, правядзенні масавых мерапрыемстваў (культурных, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых) пераважна на адкрытым паветры.
Абмяжоўваецца правядзенне бацькоўскіх сходаў і асабістых сустрэч педагагічных работнікаў з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) навучэнцаў. Для зносін рэкамендуецца выкарыстоўваць тэлефоны, электронную пошту і інш.Гэта ж тычыцца і працоўных нарад і мерапрыемстваў, якія лепш праводзіць у фармаце відэаканферэнцый (з выкарыстаннем сродкаў відэасувязі).
Штодня перад пачаткам дзейнасці ўстановы адукацыі ў работнікаў будуць вымяраць тэмпературу цела (з пераважным выкарыстаннем бескантактавых тэрмометраў), апытваць аб наяўнасці прыкмет рэспіраторных захворванняў. Навучэнцаў і работнікаў з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, насмарк, павышаная тэмпература цела і т.д.) не дапусцяць да вучобы/працы.
У кожнай установе адукацыі з улікам яе тыпу, умоў і асаблівасцяў рэжыму дзейнасці будзе распрацаваны адпаведны план мерапрыемстваў па папярэджанні COVID-19.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы