Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад № 1287 ад 15 кастрычніка, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя. У ліку іншага гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.
Загад падпісаны на падставе Палажэння аб Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2011 года №1446, з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Таксама ўнесены змяненні ў графік працы амбулаторна-паліклінічнага звяна Мінска і ў рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці