Міністэрства аховы здароўя нагадала аб правільным выкарыстанні маскі для абароны ад інфекцый, у тым ліку ад COVID-19. Адпаведныя рэкамендацыі размешчаны на сайце міністэрства.
Перад тым як надзець маску, неабходна апрацаваць рукі антысептычным (дэзынфекцыйным) сродкам або вымыць іх з мылам. Затым, утрымліваючы маску за завязкі або гумкі, трэба ўшчыльную паднесці яе да твару белым бокам унутр і зафіксаваць. Пры гэтым цалкам павінна быць прычынена ніжняя частка твару: і рот, і нос. Гнуткай палосцы (насавому заціску) трэба надаць форму, забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару.
Здымаць маску трэба утрымліваючы за завязкі (гумку), не датыкаючыся да яе пярэдняй часткі. Выкарыстаную маску варта пакласці ў пакет і выкінуць у кантэйнер для адходаў (смеццевае вядро). Пасля гэтага неабходна вымыць рукі з мылам або апрацаваць антысептычным (дэзынфекцыйным) сродкам.
У Міністэрстве аховы здароўя таксама нагадалі, што пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, адышка, насмарк і г. д.) варта выконваць хатнюю самаізаляцыю, пазбягаючы кантактаў з членамі сям’і, выклікаць урача.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33