RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі па правядзенні санэпідмерапрыемстваў падчас выбараў

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«Перад пачаткам працы рэкамендуецца арганізаваць апытанне кожнага члена ўчастковай камісіі аб стане здароўя. Да працы варта дапускаць асоб без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі (павышаная тэмпература цела, кашаль, чханне). Таксама варта забяспечыць наяўнасць і выкарыстанне членамі ўчастковай камісіі сродкаў абароны (маска, пальчаткі, па магчымасці шчыток для твару), дэзынфекцыйных сродкаў для апрацоўкі рук і паверхняў», – сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Акрамя таго, у ліку рэкамендацый–захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для назіральнікаў, паміж выбаршчыкамі (адлегласць не менш за 1 м). У месцах агульнага доступу (калідоры, фае) варта размясціць сродкі для дэзынфекцыі скуры/антысептык для апрацоўкі рук і праводзіць кантроль рэгулярнай запраўкі дазатараў. На думку Міністэрства аховы здароўя, па магчымасці варта арганізаваць падзел патокаў асоб, якіяўваходзяць і выходзяць, размясціўшы адпаведныя паказальнікі на падлозе, дзвярах або сценах.

Выбаршчыкам рэкамендуецца пры наведванні ўчастка для галасавання знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі). Таксама варта выкарыстоўваць гэтыя сродкі пры арганізацыі галасавання па месцы знаходжання (дома). Па просьбе члена ўчастковай камісіі выбаршчык зрушвае маску і паказвае твар, каб быць ідэнтыфікаваным.

Прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, выбаршчыкам варта ў разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі. Акрамя таго, рэкамендуецца выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня. Наяўныя аўтаручкі пажадана апрацоўваць антысептыкам пасля кожнага выбаршчыка.

Міністэрства аховы здароўя таксама рэкамендуе праводзіць рэгулярную апрацоўку дэзынфекцыйнымі сродкамі (не радзей за 6 разоў на працягу дня выбараў) дзвярных ручак, парэнчаў, паверхняў у кабінах для галасавання, сталоў і іншых кантактных паверхняў. У дні датэрміновага галасавання варта забяспечыць таксама правядзенне вільготнай уборкі памяшкання, дзе праводзіцца галасаванне, падчас перапынку з 14.00 да 16.00.

Дзверы ў памяшканне для галасавання і іншыя памяшканні, праз якія перамяшчаюцца выбаршчыкі, рэкамендуецца трымаць адкрытымі. Неабходна рэгулярнае праветрыванне (без перапынення працэсу галасавання). У дні датэрміновага галасавання Міністэрства аховы здароўя раіць забяспечыць праветрыванне ў перапынку з 14.00 да 16.00.

Пасля завяршэння галасавання рэкамендуецца апрацаваць звонку скрыню дэзынфекцыйным сродкам, а пры арганізацыі галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка–апрацоўваць пасля кожнага наведвання.

Галасаванне дома рэкамендуецца па магчымасці праводзіць без уваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання (адлегласць не менш за 1 м).

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая