Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і наведаў Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Кіраўнік ведамства быў праінфармаваны аб сітуацыі з захворваннем COVID-19 у раёне, азнаёміўся з метадамі і ўмовамі аказання меддапамогі.
Дзмітрый Піневіч пераапрануўся ў СІЗ і накіраваўся з маніторынгам у чырвоную зону бальніцы, дзе знаходзяцца на лячэнні пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй. Чэк-лісты, клінічныя пратаколы, наяўнасць СІЗаў, лекавых сродкаў – гэтыя і іншыя пытанні абмеркаваў кіраўнік ведамства з медыкамі, якія працуюць у небяспечнай зоне.
Урачы адзначылі, што ў Бялынічах назіраецца такая ж сітуацыя, як і ў іншых медустановах краіны:самыя цяжкія пацыенты раней не былі вакцынаваны ад COVID-19.
Пытанні арганізацыі працы і якасць аказання меддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй таксама вывучала падчас візіту ў чырвоную зону Бялыніцкай ЦРБ начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю якасці медыцынскай дапамогі, медыцынскай экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева.
Нагадаем, у сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, якая склалася ў 2020‑2021 гадах, у краіне арганізавана этапная сістэма медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з пнеўманіяй, выкліканай COVID-19, – ранняя стацыянарная медыцынская рэабілітацыя і праграмы па аздараўленні на базе амбулаторна-паліклінічнага звяна і ў санаторыях.
Прэсс-служба Міністэрства аховы здароўя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы