Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе ўвесці сямігадзінны працоўны дзень для шматдзетных з захаваннем зарплаты, – паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.
«Мы ўважліва прааналізавалі магчымасці Працоўнага кодэкса і сёння прапанавалі шматдзетным мамам перайсці на гнуткі графік, скарочаны з 8 да 7 гадзін працоўны дзень. Пры гэтым у поўным аб’ёме заработная плата, як за васьмігадзінны працоўны дзень. Нас падтрымалі, у 2021 годзе мы будзем уваходзіць у чарговы раз з пэўнымі карэкціроўкамі ў Працоўны кодэкс, таму будзем прапаноўваць дэпутатам, каб яны нас таксама падтрымалі», – растлумачыла Ірына Касцевіч.
Гаворачы пра меры дзяржпадтрымкі для шматдзетных, Ірына Касцевіч заявіла, што ўвядзенне сямейнага капіталу дало суперэфект. «Сёння ў нас 110 тыс. шматдзетных сем’яў, і мы назіраем на працягу працы сямейнага капіталу сур’ёзны значны рост», – адзначыла яна.
Паводле яе даных, сямейным капіталам ужо скарысталася 24 тыс. сем’яў. З іх 90% накіравалі сродкі на жыллё, 6% – на адукацыю для старэйшых дзяцей, 4% – на медыцынскія паслугі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі