RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мітынг і паказальныя выступленні кадэтаў: у Магілёве ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Памятны мітынг і паказальныя выступленні моладзі: у Магілёве 15 лютага ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

На набярэжнай Дняпра ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам 15 лютага пройдзе мітынг з удзелам кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх і ветэранскіх аб'яднанняў, студэнтаў і школьнікаў.

У 15.00 на сцэне Палаца культуры вобласці пройдзе вялікае мерапрыемства «Ніхто не створаны для вайны». Тут пройдуць паказальныя выступленні кадэтаў Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча ім. Героя Савецкага Саюза Я. Нікалаенка. Дзеці прадэманструюць майстэрства страявой падрыхтоўкі і прыёмы рукапашнага бою. Акрамя гэтага, навучэнцы Магілёўскага абласнога ліцэя нумар 1 паўдзельнічаюць у спаборніцтвах па зборцы і разборцы аўтаматаў. Як зазначыў кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання ліцэя Віктар Цімафееў, такія мерапрыемствы для ліцэістаў ужо сталі традыцыйнымі.

«На сцэне Палаца культуры хлопцы будуць выступаць ужо трэці раз. Сярод удзельнікаў - навучэнцы 9, 10 і 11 класаў. Для нас важна, як у працы з імі, так і ў такія памятныя дні, даць разуменне таго, што вайна - гэта трагедыя для ўсіх, - падзяліўся Віктар Цімафееў. - Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць пераемнасць пакаленняў, дакладную гісторыю. Я сам быў у Аўганістане, мінуў гэтую вайну, шмат хлопцаў там пакінулі. І асабліва важна захоўваць памяць аб гэтых героях. Таму ўдзел моладзі гаворыць аб тым, што мы не забываем свайго мінулага. Мы вучым дзяцей любіць і аберагаць свае сем'і, сваю краіну. А ў выпадку неабходнасці - устаць на абарону самага дарагога».

Працягнецца памятны дзень выступленнямі творчых калектываў, сярод якіх народны вакальна-інструментальны ансамбль «Каскад».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая