Спартыўныя святы, флэшмобы, мітынг і канцэрты - у Магілёўскім гарвыканкаме расказалі, як абласны цэнтр адсвяткуе Дзень Незалежнасці.
Чарада мерапрыемстваў стартуе ўжо 2 ліпеня: на адкрытых пляцоўках запланаваны спартыўныя святы, флэшмобы і канцэрты. Праграму 3 ліпеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» адкрые тэатралізаваны мітынг, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святкаванне Дня Незалежнасці працягнецца тэматычнымі кінапаказамі ў гарадскіх кінатэатрах «Космас», «Чырвоная Зорка» і «Радзіма». Бліжэй да поўдня ў абласным цэнтры пачнуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, выязны гандаль.
Абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы прадставіць 3 ліпеня на сваёй базе выставу нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэгіёна «Натхненне Радзімай», а абласная бібліятэка ім. У.І.Леніна - кніжную экспазіцыю «Нам гэтую зямлю дзядамі і бацькамі завешчана берагчы». Свае тэматычныя праграмы ў гэты дзень падрыхтавалі і іншыя ўстановы культуры. Напрыклад, Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа спектакль «Казка пра салдата», а абласны драматычны тэатр на вулічнай сцэне - пастаноўку «Проста ты ўмела чакаць…»
Паўсюдна пройдуць канцэрты, акцыі і выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а на лакацыі каля Магілёўскага каледжа мастацтваў ахвочым прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па лепцы з гліны, выцінанцы, ручным ткацтве (габелены), вышыўцы, папяровай пластыцы. У музеі гісторыі Магілёва адкрыецца выстава карцін «Люблю цябе, Радзіма», а ў парку Падміколле пройдзе агульнагарадское сямейнае свята «Шчасце сям'і - Радзімы шчасце» і тэматычны канцэрт «Табе нашы песні, родная Беларусь!».
Фінальным акордам праграмы Дня Незалежнасці ў Магілёве стане святочны канцэрт на плошчы Славы з правядзеннем урачыстай цырымоніі ўручэння пасведчанняў аб занясенні ў Кнігу славы Магілёўшчыны. Мерапрыемства завершыць рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам!» і святочны феерверк.
БЕЛТА, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2025 - 11:50
26.04.2025 - 14:10
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26