RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міжнародны назіральнік: выбарчая сістэма Беларусі арыентавана, павернута ў бок выбаршчыка

Выбарчая сістэма Беларусі арыентавана, павернута ў бок выбаршчыка. Такой думкай падзялілася з журналістамі прадстаўнік Місіі назіральнікаў ад СНД Алеся Жукава.

«Па запрашэнні Місіі СНД у складзе дэлегацыі мы працуем на самых галоўных выбарах вашай цудоўнай краіны - выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Расіі я па сваёй пасадзе ўзначальваю абласную выбарчую камісію Смаленскай вобласці. Таму з беларускімі калегамі нам было пра што паразмаўляць, была магчымасць абмяняцца вопытам, даведацца з першакрыніц, якая яўка ў Магілёўскай вобласці па выніках мінулых дзён датэрміновага галасавання, - пазначыла Алеся Жукава. - Яўка, сапраўды, выдатная. Калегі па сферы дзейнасці гавораць аб тым, што на выбарчых участках нават ёсць чэргі. Людзі з добрым настроем прыходзяць і аддаюць свой голас за будучыню.

Вельмі парадавала тое, што ствараюцца магчымасці для выбаршчыкаў, якія з-за сваіх жыццёвых абставін, няхай гэта будзе асабістых, прафесійных, жыццёвых, не могуць у дні галасавання, нават датэрміновага, прыйсці на свае выбарчыя ўчасткі. Ім даецца такая магчымасць прагаласаваць там, дзе яны знаходзяцца. Пры наяўнасці, дапусцім, пацвярджаючых дакументаў, калі чалавек знаходзіцца ў камандзіроўцы. Гэта ж зручна.

Выбарчая сістэма арыентавана, павернута ў бок выбаршчыка. Акрамя таго, магчымасць прагаласаваць даецца тым, хто захварэў. Выбаршчыкі могуць падаць заяўку і выбарчая камісія абавязкова да іх прыедзе, яны здолеюць прагаласаваць, што таксама вельмі важна. Ніводны выбаршчык не будзе забыты. Ну, а ўсе тыя, хто хоча прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць, абавязкова прыйдуць».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая