Ад ідэі да першага прыбытку. Аб цярністым шляху да поспеху з навучэнскай моладдзю гаварылі на бізнес-сустрэчы ў Цэнтры прыцягнення Igrow ЦБУ №624 ААТ «Белаграпрамбанк».
Эксперты па продажах у сацсетках, вопытныя бізнесмены падзяліліся лайфхакамі і першымі крокамі вядзення ўласнай справы. Асобасны рост, фінансавая пісьменнасць, захопленасць, пошук альтэрнатыўных рашэнняў складаных задач - галоўныя складнікі паспяховага стартапа. У Беларусі дзейнічае больш за 20 бізнес-інкубатараў, гатовых падтрымаць маладзёжныя ініцыятывы і ўвасобіць у жыццё бізнес-мары.
Льготная арэнда працоўнай прасторы (каваркінг), юрыдычная і фінансавая падтрымка - прыемныя бонусы пры адкрыцці і развіцці ўласнай справы ў юным узросце. Бабруйскую моладзь зарадзілі на поспех.
Мэнэджар развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Аксана Догель перакананая, што каштоўнасць такіх сустрэч з моладдзю складана пераацаніць, бо ідзе задзел на будучыню беларускага бізнэсу: «Любы студэнт думае, чым яму заняцца ў жыцці: сваёй справай ці працаваць па найме. Такія моманты прафарыентацыі важныя, бо абмеркаванні дазваляюць вызначыцца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.06.2025 - 12:29
Клічаўскі лясгас амаль удвая перавыканаў план лесааднаўлення
25.06.2025 - 14:40
20.06.2025 - 15:40
20.06.2025 - 15:18
У Бабруйску прайшоў конкурс прафмайстэрства «Лепшы па прафесіі»
20.06.2025 - 11:24