Дэлегацыя Магілёўскай вобласці рыхтуе сюрпрызы да Дня моладзі, які пройдзе 18 ліпеня на адной з фестывальных пляцовак «Славянскага базару ў Віцебску», паведамілі ў абкаме БРСМ.
Каманда творчай і спартыўнай моладзі прадставіць Прыдняпроўскі край на тэматычным свяце ў межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Паці пройдзе ў фармаце фэсту «#YouthDays2020». У гэтым годзе ён размесціцца ў дзвюх лакацыях: #SportYouth і #CreativeYouth.
На пляцоўцы валанцёрскага руху ГА «БРСМ» «Добрае сэрца» пад назвай «#Твары дабро!» магілёўскі сектар прадставіць шэраг актыўнасцей. Тут гасцей фэсту чакаюць аніматары, фотазона, майстар-класы, бодзі-арт. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у акцыі «Дзякуй медыкам!» і напісаць словы падзякі медыкам нашай краіны.
Ролеры і скейтбардысты Магілёўшчыны пазмагаюцца за званне чэмпіёна ў Адкрытым чэмпіянаце Skateboard Challenge і спаборніцтвах па ролер-спорце.
На маладзёжным фестывалі кавераў «Копія верная» Магілёўскую вобласць прадставіць калектыў «Холст Драйзера», які ў сваёй творчасці гарманічна спалучае інды-рок з элементамі фолка.
Завершыцца Дзень моладзі ўрачыстымі провадамі стылізаванага чыгуначнага саставу рэспубліканскага моладзевага цягніка «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». Удзельнікамі ініцыятывы стане больш за 80 чалавек з усіх куткоў краіны: студэнты, прадстаўнікі працоўных калектываў, IT- і блогасферы, моладзевых грамадскіх і спартыўных аб’яднанняў, парламентарыі і валанцёры. Сярод пасажыраў моладзевага цягніка будуць і прадстаўнікі нашага рэгіёна. Чыгуначны састаў за сем дзён пройдзе па маршруце Віцебск–Шклоў–Магілёў–Гомель–Пінск–Брэст–Гродна–Маладзечна–Мінск. У кожным з гэтых гарадоў удзельнікаў праекта чакае насычаная праграма.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін