Напярэдадні галоўнага свята краіны Беларусь адзначае яшчэ адзін – «Дзень вышыванкі». Сёння яго праводзяць пятым разам, і гэта ўжо стала добрай традыцыяй, паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
Моладзь Прыдняпроўскага краю актыўна падключыцца да свята. У Асіповіцкім раёне хлопцы і дзяўчаты ў вышыванках зробяць велапрабег па родных мясцінах. У Бабруйску валанцёры наведаюць радзільню, дзе падораць сувеніры і падарункі з нацыянальным арнаментам 8 нованароджаным. На плошчы каля Круглянскага райвыканкама адбудзецца акцыя «Я ў вышыванцы». Актывісты БРСМ правядуць тэматычную віктарыну з жыхарамі райцэнтра, раздадуць пераможцам стужачкі з арнаментам.
Акрамя таго, моладзевая дэлегацыя нашага рэгіёна сёння адправілася на «Дзень вышыванкі» ў сталіцу. На пляцоўцы ля Палаца спорту збяруцца прадстаўнікі ўсіх абласцей і Мінска, члены творчых клубаў і грамадскіх арганізацый, спартсмены, папулярныя беларускія выканаўцы, творчая моладзь і журналісты. Тут запланавана насычаная праграма.
Магілёўская вобласць арганізуе працу некалькіх пляцовак. Фотамайстэрня «Натхненне» будзе аформлена ў выглядзе беларускага падворка, дзе любы жадаючы зможа сфатаграфавацца з хэштэгамі. Тут жа разыграюць запрашальныя білеты на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 11–12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. У салоне «Азбука беларускага арнаменту» наведвальнікам прапануюць бод-арт – майстар-клас па афармленні прычосак з элементамі вышыванкі і арнаменту. На тэрыторыі інтэрактыўнай экспазіцыі «Мая Беларусь» будзе працаваць выстава-продаж вырабаў з дрэва, сувеніраў, абярэгаў, магнітаў. Стаць удзельнікам гульняў «Цяцерка», «Фарба», «Проса»госці свята змогуць на пляцоўцы «Краіна дзяцінства». Таксама падчас творчай эстафеты «Беларусь – крыніца натхнення» выступяць эстрадныя калектывы Прыдняпроўскага краю, запланавана дэманстрацыя традыцыйных строяў Магілёўскай вобласці.
«Беларускі арнамент–адзін з унікальных нацыянальных сімвалаў. Ён прайшоў скрозь стагоддзі і застаўся своеасаблівым культурным кодам краіны», – падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06
22.07.2025 - 10:57
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59