RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мсціслаў адсвяткаваў Дзень горада

У Мсціславе 26 верасня прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 885-годдзю заснавання горада, 77-й гадавіне вызвалення Мсціслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і раённаму святу «Дажынкі-2020».

У гэты дзень на кургане Славы адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнага экспаната – самаходна-артылерыйскай прылады 2С9 «Нона-С».

Працягнуліся святочныя мерапрыемствы каля помніка воіну-вызваліцелю. Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых воінаў і ўсклалі вянкі і кветкі. Пасля гэтага адбылося адкрыццё помніка ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Павіншаваць мсціслаўчан прыехаў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка. Ён зачытаў прывітальны адрас ад імя губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца.

Пажадаў шчасця і росквіту мсціслаўскім працаўнікам, ветэранам працы, жыхарам горада старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Пімашэнка.

На галоўнай сцэне ўшаноўвалі пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур, а таксама найлепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна.

Пасля поўдня для самых юных удзельнікаў свята пачалася дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма «Любы горад у колерах дзяцінства».

На працягу дня працаваў святочны гандаль, горад майстроў, шматлікія выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Для мсціслаўцаў і гасцей горада свае песні дарылі творчыя калектывы сельскіх дамоў культуры і клубаў «Мая ты Радзіма, мая Мсціслаўшчына».

Асаблівым падарункам да Дня горада стала выступленне Магілёўскага калектыву шоу-балета «Феерыя». Іх вакальна-танцавальная праграма «На мяжы» выклікала вялікі інтарэс і захопленыя водгукі ўдзельнікаў свята. Разам з артыстамі жыхары горада, спявалі папулярныя хіты розных гадоўі танцавалі пад іх.

mstlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая