Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных».
Так у суботу, 22 сакавіка, з 13:00 да 14:00 гасцей музея чакае экскурсія «Захаваная спадчына» (6+). Гэта пастаянна дзеючая экспазіцыя, дзе супрацоўнікі раскажуць пра старажытныя кнігі, фрэскі і іконы. Таксама наведвальнікі змогуць убачыць таямнічы пакой - сейф.
У нядзелю, 23 сакавіка, у 13:00 пачнецца музейныя заняткі «Добры дзень, музей», разлічанае на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У працэсе займальнага падарожжа юнакі і дзяўчаты пазнаёмяцца з музеем і яго будынкам, даведаюцца, што мастацкі музей - гэта сховішча прадметаў выяўленчага мастацтва.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: 8(0222) 62-24-25, 8 (0222) 71-17-49.
Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» падрыхтаваў для гараджан майстар-клас па валянні з воўны «Брошка. Мішка».
Мерапрыемства пройдзе ў нядзелю, 23 сакавіка, у 13.30.
Запісацца на майстар-клас можна па тэлефоне: 8 (0222) 65-88-00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02