Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае юных аматараў мастацтва і іх бацькоў адзначыць свята Паровы і Дзень маці разам. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Як расказалі супрацоўнікі музея, інтэрактыўнае мерапрыемства, на якім дзеці даведаюцца аб традыцыях і асаблівасцях гэтых святаў, адбудзецца 14 кастрычніка ў 13:00 у музеі.
«У займальнай форме мы раскажам аб творах мастацтва, у якіх найбольш ярка адбіўся вобраз маці, разам паслухаем выдатныя музычныя кампазіцыі, прысвечаныя Пакравам і Дзеве Марыі, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, мы будзем маляваць для нашых мілых мам выдатныя паштоўкі».

Даведацца пра кошт занятку і запісацца можна па тэлефоне: (80222) 62-24-25.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»