Музей воінскай славы Магілёўскай вобласці на Буйніцкім полі прапануецца ўзвесці ў форме ордэна Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта журналістам паведаміў пошукавік клуба «Віккру» Дзмітрый Паклонскі.
«Пошукавікі клуба «Віккру» разам з музеем гісторыі Магілёва актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні музея вайсковай славы Магілёўскай вобласці, які будзе размяшчацца на Буйніцкім полі: збіраюцца экспанаты, вядзецца архіўная, даследчая праца. Музей стане месцам памяці, пляцоўкай для правядзення канферэнцый, круглых сталоў, цэнтрам патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Музейны комплекс прапануецца ўзвесці ў форме ордэна Вялікай Айчыннай вайны, які павінен упісацца ў агульную канцэпцыю мемарыяльнага комплексу», – расказаў Дзмітрый Паклонскі.
Пошукавы клуб «Віккру» сёлета за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці абаронцаў Айчыны, а таксама за рэалізацыю на Магілёўшчыне пошукавых праектаў быў удастоены прэміі Прэзідэнта Беларусі за духоўнае адраджэнне.
Штогод на пошту клуба паступае каля 500 лістоў з розных краін. «Пішуць як на папяровых носьбітах, так і ў электронным выглядзе. Нам пішуць з краін былога СССР, Польшчы, Германіі і нават з ЗША. Усе шукаюць сваіх родных. Таксама пішуць словы падзякі за тое, што дапамаглі знайсці іх сваякоў», – сказаў на заканчэнне пошукавік.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.05.2025 - 20:38
11.05.2025 - 14:03
10.05.2025 - 10:58