Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве. Пра гэта расказала начальнік штаба Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру», метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Святлана Барысенка.
Яна адзначыла, што ідэя стварыць экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху ў рэгіёне, была даўно. «Нам ужо 30 гадоў, за гэты час назбіралася шмат цікавых дакументаў, рэчаў і знаходак. Мы даўно думалі пра тое, што трэба зрабіць невялікі музейны пакой, але гэта вельмі дорага, а таму гэтае пытанне адкладалася, - падзялілася Святлана Барысенка. - У 2022 годзе наш клуб атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне». Для нас высокая ўзнагарода стала не толькі сімвалам таго, што мы робім важную і патрэбную справу для людзей і краіны, але і дала старт работам па абсталяванні нашага музея. Адны б мы з такой сур'ёзнай справай не справіліся. Нам актыўна дапамагаюць Магілёўскі абласны цэнтр творчасці, Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь», Магілёўскі аэраклуб ДТСААФ імя А.М.Кулагіна і многія іншыя. Вялікую дапамогу нам аказаў Магілёўскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя А.П.Старавойтава - рабяты зрабілі нам абсталяванне для перасоўных выставак».
Музейная экспазіцыя аб'яднае некалькі тэматычных блокаў. Адзін з іх будзе прысвечаны зараджэнню пошукавага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў пасляваенныя гады і яго развіццю. Тут жа можна будзе даведацца пра гісторыю пошукавага клуба «Вікру». «Франтавікі, якія вярнуліся дадому, ядналі вакол сябе моладзь. Будучы відавочцамі і ўдзельнікамі страшных ваенных падзей, яны ўсе разам адпраўляліся на палі баёў, дзе паднімалі астанкі чырвонаармейцаў. Для тых, хто жывым прыйшоў з фронту, такая пошукавая праца была клічам сэрца, бо яны імкнуліся дапамагчы сем'ям загінуўшых, захаваць памяць аб подзвігу салдат, - распавядае Святлана Барысенка. - Мы расказваем тут, як гэты рух развіваўся, як утварыўся тады яшчэ атрад «Вікру» і ўсю гісторыю клуба і яго ўдзельнікаў».
Гэты блок будзе дапоўнены інтэрактыўнай картай, дзе будуць адзначаны месцы раскопак. Ён будзе дапаўняцца новымі адзнакамі па меры таго, як будуць праходзіць вахты.
Яшчэ адзін блок прысвечаны таму, як віккраўцы паднімаюць з балот савецкія самалёты. Тут прадэманстраваны часткі і дэталі самалётаў, фатаграфіі і гісторыі таго, як праводзіліся такія работы. Цікава і ярка ўпрыгожылі гэты раздзел: устанавілі макеты самалётаў, якія зрабіў адзін з членаў клуба «Вікру» Юрый Ціхінскі, дапоўнілі ўсё гэта цікавымі краявідамі на сценах і сапраўдным парашутам.
Адмысловае месца ў гэтым музеі зойме Сцяна Памяці. «Тут будуць размешчаны ўсталяваныя імёны тых салдат, якіх мы знайшлі падчас сваіх фахт. Некаторыя з іх будуць дапоўнены партрэтамі - мы папрасілі іх родных, калі здымкі захаваліся, падзяліцца з намі, - расказала Святлана Барысенка. - Гэтая частка нашага музея будзе дапаўняцца - тут будзе з'яўляцца кожнае імя, якое мы зможам усталяваць у будучыні».
Дапоўняць прастору манекены, на якіх будзе прадстаўлена ваенная форма 1941-1944 гадоў. Аднаўленне абмундзіравання таксама заняло шмат часу, бо кожны элемент і дэталь павінны цалкам адпавядаць таму часу. А яшчэ ў новай музейнай прасторы можна будзе ўбачыць першыя пошукавыя інструменты, сучасную тэхніку, цікавыя знаходкі, асабістыя рэчы і прадметы ўжытку, якія падчас раскопак знаходзілі пашукавікі. Дапоўніцца ўсё гукавымі спецэфектамі. Прадуманы і інтэрактыў, бо, адзначае Святлана Барысенка, музей будзе не толькі расказваць усю гісторыю руху, але і стане вучэбнай лабараторыяй для новага пакалення пошукавікоў.
«Мы будзем вучыць рабят працаваць з абсталяваннем. Для гэтага будуць устаноўлены спецыяльныя тумбы з пяском, дзе яны змогуць паспрабаваць сябе ў ролі сапраўдных пашукавікоў. Тут жа мы будзем расказваць і паказваць спецыфіку працы ў раскопах, вучыць адрозніваць нашых байцоў ад нямецкіх, вывучаць розныя асабістыя рэчы і прадметы ўжытку», - падкрэсліла начальнік штаба Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
11.03.2025 - 11:46
У Бабруйску поўным ходам ідзе ператварэнне аднаго са знакавых месцаў у горадзе - плошчы Перамогі
28.02.2025 - 15:40