З рабочым візітам ААТ «Магілёўхімвалакно» сёння наведалі намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч і старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан і намеснік старшыні Магаблвыканкама Руслан Страхар.
Госці пабывалі на вытворчых пляцоўках, уключаючы прадзільна-аздобны цэх № 3 ПАС, а таксама на вытворчасці поліэфірных нятканых палотнаў гідраструменным спосабам. У ходзе рабочай нарады адбылося дэталёвае абмеркаванне актуальных задач і перспектыў развіцця прадпрыемства. Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно» Уладзімір Маркаў праінфармаваў аб бягучым стане вытворча-фінансавай дзейнасці прадпрыемства, аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнню вытворчасці перакісу вадароду і хлорату натрыю, прадугледжанага стратэгіяй развіцця ААТ «Магілёўхімвалакно» да 2030 года.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15