На абласную Дошку гонару будзе занесена 24 арганізацый Магілёўшчыны, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у 2020 годзе. Адпаведныя пасведчанні ўручаць іх прадстаўнікам 1 красавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за мінулы год.
Найлепшымі сталі:
сярод арганізацый прамысловасці
адкрытае акцыянернае таварыства «Бабушкина крынка»– кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Ольса»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі завод біятэхналогій»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі завод раслінных алеяў»;
замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дахавы завод “ТэхнаНІКОЛЬ”»;
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Махіна-ТСТ»;
сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, –
дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства «Касцюковіцкая перасоўная механізаваная калона № 260»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Прамжылбуд»;
камунальнае забеспячэнскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «УТПК-Аблдарбуд»;
сярод арганізацый сельскай гаспадаркі
Бялыніцкі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Калгас “Радзіма”»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Горацкае»;
філіял «Варатынь» адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў»;
камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Ніва-Барсукі»;
сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю, грамадскага харчавання і аказання бытавых паслуг, –
Бабруйскае адкрытае акцыянернае таварыства «Прамгандаль»;
Чавускае раённае спажывецкае таварыства;
сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, –
унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Камунальнік»;
Бялыніцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства «Жылкамгас»;
сярод арганізацый сацыяльнай сферы
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»;
дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;
установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»;
установа адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»;
установа аховы здароўя «Магілёўская бальніца № 1»;
установа аховы здароўя «Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер»;
установа аховы здароўя «Бабруйская Цэнтральная бальніца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 13:15
Новую лінію па вытворчасці аднаразовых пялёнак запусцілі ў СЭЗ «Магілёў»
17.02.2025 - 16:18
17.02.2025 - 11:00
Жывёлагадоўля, каштоўныя пароды рыб - як развіваюцца паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці
17.02.2025 - 09:12