На абласны этап ХІІ рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена больш за 330 работ у чатырох намінацыях. Вынікі спаборніцтва падвялі напярэдадні ў горадзе на Дняпры, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Найбольш актыўны ўдзел у спаборніцтве прынялі ўстановы адукацыі Магілёва і Бабруйска, Крычаўскага, Асіповіцкага, Мсціслаўскага, Магілёўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага раёнаў. З устаноў прафесійнай адукацыі – эканамічны, політэхнічны, электратэхнічны, тэхналагічны каледжы, якія прадстаўлялі абласны цэнтр, а таксама Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А. Я. Ларына, Бабруйскі тэхналагічны каледж, Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж, Шклоўскі прафесійны ліцэй №12.
«Кожны праект прадэманстраваў вялікую працу і творчы пошук, неабыякавасць да праблем экалогіі і энергазберажэння як навучэнцаў, так і педагагічных работнікаў», – адзначылі суразмоўцы.
Найлепшымі, па меркаванні журы, сталі:
у намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні» – навучэнец УА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія» Яўген Аўхачоў (праект «Універсальны цеплаэлектрычны генератар»);
у намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» – калектыў навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Касцюковічы»;
у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»:
паднамінацыя «Відэаролік» – навучэнец ДУА «Бяседавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Хоцімскага раёна Мікіта Северцаў;
паднамінацыя «Улётка» – навучэнка ДУА «Комсеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Круглянскага раёна Паліна Кротава;
паднамінацыя «Плакат» – навучэнка ДУА «Комсеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Круглянскага раёна Валерыя Буракова;
паднамінацыя «Малюнак» – навучэнка УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» Анастасія Шунькіна;
у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» – ДУА «Гімназія г. Мсціслаў» (праект ««Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» – цэнтр практык інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння»).
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2018» у Гродне.
Конкурс праектаў па эканоміі і беражлівасці праводзіцца ў Беларусі з 2007 года. Мэтай спаборніцтва з’яўляецца фарміраванне ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі шляхам рэалізацыі сацыяльна значных праектаў па энергазберагальных тэхналогіях, усвядомленага стаўлення да энергарэсурсаў, прапаганды метадаў эканоміі энергіі.На абласны этап ХІІ рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена больш за 330 работ у чатырох намінацыях. Вынікі спаборніцтва падвялі напярэдадні ў горадзе на Дняпры, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Найбольш актыўны ўдзел у спаборніцтве прынялі ўстановы адукацыі Магілёва і Бабруйска, Крычаўскага, Асіповіцкага, Мсціслаўскага, Магілёўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага раёнаў. З устаноў прафесійнай адукацыі – эканамічны, політэхнічны, электратэхнічны, тэхналагічны каледжы, якія прадстаўлялі абласны цэнтр, а таксама Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А. Я. Ларына, Бабруйскі тэхналагічны каледж, Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж, Шклоўскі прафесійны ліцэй №12.
«Кожны праект прадэманстраваў вялікую працу і творчы пошук, неабыякавасць да праблем экалогіі і энергазберажэння як навучэнцаў, так і педагагічных работнікаў», – адзначылі суразмоўцы.
Найлепшымі, па меркаванні журы, сталі:
у намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні» – навучэнец УА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія» Яўген Аўхачоў (праект «Універсальны цеплаэлектрычны генератар»);
у намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» – калектыў навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Касцюковічы»;
у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»:
паднамінацыя «Відэаролік» – навучэнец ДУА «Бяседавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Хоцімскага раёна Мікіта Северцаў;
паднамінацыя «Улётка» – навучэнка ДУА «Комсеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Круглянскага раёна Паліна Кротава;
паднамінацыя «Плакат» – навучэнка ДУА «Комсеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Круглянскага раёна Валерыя Буракова;
паднамінацыя «Малюнак» – навучэнка УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» Анастасія Шунькіна;
у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» – ДУА «Гімназія г. Мсціслаў» (праект ««Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» – цэнтр практык інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння»).
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2018» у Гродне.
Конкурс праектаў па эканоміі і беражлівасці праводзіцца ў Беларусі з 2007 года. Мэтай спаборніцтва з’яўляецца фарміраванне ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі шляхам рэалізацыі сацыяльна значных праектаў па энергазберагальных тэхналогіях, усвядомленага стаўлення да энергарэсурсаў, прапаганды метадаў эканоміі энергіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай