Абласны культурны праект-канцэрт «Будучыня пачынаецца з прыгожага» прайшоў 25 сакавіка на сцэне Палаца культуры вобласці ў Магілёве. Яго галоўная асаблівасць у тым, што разам з прафесійным аркестрам выступала таленавітая моладзь з усяго рэгіёна.
Рабяты выступілі разам з заслужаным калектывам «Аркестр народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова».
Як адзначыў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун, для рэгіёну гэты праект знакавы і асаблівы. «Тут выступілі лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, навучэнцы, якія атрымалі заахвочванне спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, – падзяліўся ён. - Гэты праект дасць новы стымул для развіцця культуры, творчага патэнцыялу нашай моладзі, якой мы аддаём вельмі важнае месца ў нашай краіне».
Падобны канцэрт упершыню прайшоў у рэгіёне два гады таму, а потым быў невялікі перапынак. Аляксандр Жыгун выказаў упэўненасць, што зараз ён з кожным годам будзе прырастаць. І, напэўна, не толькі новымі формамі, але і новымі канцэртнымі пляцоўкамі. Бо мяркуючы па поўнай зале ў Магілёве, такія выступленні выклікаюць жывую цікавасць у людзей. «Мы прадумаем варыянты такіх канцэртаў не толькі ў Магілёве. Можна выкарыстоўваць пляцоўку ў Бабруйску, а таксама паглядзім іншыя канцэртныя залы ў нашай вобласці, дзе б мы маглі паказаць гэты праект. Я ўпэўнены, усім жыхарам нашага рэгіёну ён будзе цікавы», - сказаў ён.
Падобныя канцэрты і выступленні маюць асаблівае значэнне для выступоўцаў. «Нашы таленавітыя музыканты і вакалісты выступілі ў суправаджэнні прафесіяналаў. Для кагосьці з дзяцей - гэта першы такі вопыт, нехта ўжо ўдзельнічаў у такіх мерапрыемствах, нехта выступаў з аркестрам на базе сваіх школ мастацтваў, - адзначыў Аляксандр Жыгун. - Я ўпэўнены, што хлопцы хваляваліся, але для іх - гэта прафесійны рост».
А яшчэ, зазначыў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, такія канцэрты здольныя прыцягнуць да творчасці, у дзіцячыя школы мастацтваў новых навучэнцаў, якія атрымаюць адукацыю, а потым будуць з поспехам прадстаўляць Магілёўскую вобласць на самых розных творчых пляцоўках.
«Мы ганарымся нашымі дзецьмі». Таленавітую моладзь вобласці ўшаноўвалі ў Магілёве
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры
16.06.2025 - 11:37