Мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных».
Так у суботу, 7 чэрвеня, у 13:00 адбудуцца інтэрактыўны занятак для дзяцей з майстар-класам «Супрэматычныя гульні» (6+). Дзеці пазнаёмяцца з рознымі напрамкамі выяўленчага мастацтва, даведаюцца, што такое абстракцыя і супрэматызм, чаму «Чорны квадрат» Малевіча стаў вядомы на ўвесь свет і ў чым яго сакрэт. Акрамя таго, у майстэрні музея юнакі і дзяўчаты змогуць сваімі рукамі зрабіць супрэматычныя паштоўкі.
У нядзелю, 8 чэрвеня, супрацоўнікі музея запрашаюць усіх жадаючых паўдзельнічаць ва ўнікальным майстар-класе «Чароўныя кветкі» па вырабе паштовак.
Папярэдні запіс у буднія дні па нумарах тэлефонаў: 8 (0222) 62-24-25, 8 (0222) 71-17-49.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»