У межах Года гістарычнай памяці на Магілёўшчыне прайшла абласная патрыятычная акцыя «Злачынствы без тэрміну даўнасці». Мерапрыемства прысвяцілі ўвекавечанню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады вайны.
– Сустрэчы праходзілі на працягу тыдня па ўсім рэгіёне ў розных фарматах: дзесьці гэта былі экскурсіі анлайн і афлайн, дзесьці ўрокі гісторыі, дзесьці круглыя сталы на зададзеную тэму, – расказала навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Раманава Таццяна Калачова. – У Круглым, напрыклад, адбылася акцыя «Рэквіем». У цэлым прайшло больш за 60 мерапрыемстваў, якія наведала больш за тысячу гасцей. Сярод іх школьнікі, прадстаўнікі ўлады, пракуроры раёнаў, музейныя супрацоўнікі і іншыя.
На сустрэчы ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Раманава намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў прывёў прыклады злачынстваў, ахвярамі якіх сталі ні ў чым не вінаватыя дзеці, жанчыны, пажылыя людзі, расказаў пра тое, што рабілася ў гета і канцэнтрацыйных лагерах, пра лёс жыхароў спаленых населеных пунктаў. Таксама супрацоўнікі музея для дзяцей арганізавалі аглядную экскурсію па экспазіцыйных залах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне і генацыду беларускага народа ў гады вайны, і прадэманстравалі фільм Элема Клімава «Ідзі і глядзі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве