RU BY EN 中文
Instagram

На Магілёўскім аўтазаводзе прайшлі перамовы па пастаўках тэхнікі расійскім цэментнікам

Магілёўскі аўтамабільны завод (філіял ААТ «БелАЗ») наведала дэлегацыя АТ «Мальцоўскі партландцэмент» (Еўрацэмент груп) Расійскай Федэрацыі. Гэтае акцыянернае таварыства, размешчанае ў Бранскай вобласці, уваходзіць у рэйтынг найбуйнейшых цэментных заводаў не толькі Расіі, але і Еўропы.

На МаАЗ, паведамілі на прадпрыемстве, бранскія цэментнікі прыбылі для прыёмкі самазвала-землявоза МаАЗ -75054-40. Праведзены таксама перагаворы па пытаннях супрацоўніцтва і далейшых пастаўках тэхнікі Магілёўскага аўтазавода.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая