RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На «Млыне поспеху» ўзнагародзілі прадпрыемствы рэгіёну за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці

На пленарным пасяджэнні XI Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху» адбылася цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт сайта.

Сімвалы форуму з рук старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца атрымалі адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», замежныя таварыствы з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры» і «Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ».

Акрамя таго, узнагародай была адзначана рэгіянальная група ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці за актыўную работу па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года на рэгіянальным узроўні і значны ўклад у лакалізацыю Мэтаў устойлівага развіцця.

«Магілёўліфтмаш» з'яўляецца паспяховым прадпрыемствам. Асартымент выпускаемай прадукцыі сёння налічвае больш за 130 мадэляў ліфтаў. На ААТ працуе больш за 5 тыс. чалавек, якім забяспечаны належны ўзровень заработнай платы. За апошнія гады арганізацыяй ужо рэалізавана 5 інвестыцыйных дагавораў з аб'ёмам інвестыцый каля Br18 млн.

У гэтым годзе «ВМГ Індустры» спаўняецца 10 гадоў з моманту стварэння. Сёння гэта сучаснае прадпрыемства, якое ўяўляе сабой высокатэхналагічны комплекс па безадходнай перапрацоўцы. На рэалізацыю інвестпраектаў ужо накіравана больш Br190 млн. інвестыцый, створана больш за 1,6 тыс. працоўных месцаў. Аб'ём экспарту арганізацыі за 2018 год склаў каля $ 100 млн.

«Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ» з'яўляецца буйным прадпрыемствам беларускай будіндустрыі, якое вырабляе больш за 400 найменняў дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал за 2018 год склаў Br32 млн. У бягучым годзе запушчана новая вытворчасць па выпуску экструзійнага пенапалістэролу. Прадукцыя завода рэалізуецца як на ўнутраным рынку Беларусі, так і за яе межамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая