RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На падтрымку прадпрымальніцтва ў Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе накіруюць амаль Br4 млн

У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе на падтрымку прадпрымальніцтва плануюць накіраваць амаль Br4 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

«На падтрымку прадпрымальніцтва ў абласным бюджэце на 2022 год закладзена парадку Br4 млн, – сказаў Руслан Страхар. – Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на развіццё эфектыўных праектаў. Для гэтага на месцах неабходна аптымізаваць працу па іх падборы, а таксама выкарыстанні розных інструментаў падтрымкі для захавання стабільнага і ўстойлівага развіцця бізнесу, стымулявання дзелавой актыўнасці. У цэлым у 2022 годзе ў рэгіёне з’явяцца не менш як 600 новых камерцыйных арганізацый».

Намеснік старшыні аблвыканкама падкрэсліў: уклад малога і сярэдняга бізнесу ў эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці значны. Так, за 10 месяцаў гэтага года гэта катэгорыя плацельшчыкаў сфарміравала 40% паступленняў у бюджэт, або Br547 млн. І гэта пры наяўнасці суб’ектыўных праблемных пытанняў – ва ўмовах звужэння знешніх рынкаў у экспарцёраў, забеспячэння сыравіннымі рэсурсамі і інш.

«Узнікае яшчэ шэраг пытанняў, якія патрабуюць тлумачэння і пастаяннай працы з прадпрымальнікамі з боку выканаўчай улады, – адзначыў Руслан Страхар. – У іх ліку запланаваныя змены суб’ектнага складу малога прадпрымальніцтва і падыходаў да падаткаабкладання, неабходнасць выкарыстання касавага абсталявання на рынках пры гандлі нехарчовымі таварамі, а з 18 сакавіка 2022 года – і харчовай групай. Таму на цяперашнім этапе вельмі важна ўсталяваць адкрыты дыялог з бізнесам, аператыўна рэагаваць на пытанні, якія ўзнікаюць».

Спецыяліст яшчэ раз падкрэсліў: асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2022 годзе засталася нязменнай – павелічэнне дабрабыту насельніцтва за кошт росту эканомікі. «Урад паставіў задачу забяспечыць тэмп росту заработнай платы 109,7%, – сказаў Руслан Страхар. – Для гэтага неабходна забяспечыць рост прадукцыйнасці працы за кошт умацавання тэхналагічнай базы і ўкамплектавання кваліфікаванымі кадрамі. А для напаўняльнасці бюджэту, фінансавання будаўніцтва і ўтрымання аб’ектаў сацыяльнай сферы трэба забяспечыць і рост даходаў у бюджэт на ўзроўні не менш за 107,6%».

«Сучасныя ўмовы ставяць перад намі ўсё больш няпростыя задачы, для вырашэння якіх патрабуецца максімальная сабранасць і выканальніцкая дысцыпліна на месцах для прыняцця ўзважаных і рацыянальных кіраўніцкіх рашэнняў», – падсумаваў Руслан Страхар.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая