RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На старте посевной кампании

У 2025 годзе земляробам вобласці неабходна сабраць 1,3 млн т збожжа, 100 тыс. т алейнага семя рапсу, накапаць паўмільёна т цукровых буракоў, нарыхтаваць па 2,5 млн т сенажу і сіласу, каб зрабіць прарыў у вытворчасці малака.

Такія сур'ёзныя задачы паставіў першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі на абласным семінары па сельскай гаспадарцы ў ДК БДСГА, які сабраў 475 чалавек. Гэта старшыні райвыканкамаў, іх першыя намеснікі - начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты абласных службаў, дырэктары, галоўныя аграномы і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў вобласці.

На выставе ў фае былі прадстаўлены інавацыйныя навуковыя распрацоўкі ў галіне сельскай гаспадаркі вучоных БДСГА, рэзідэнтаў тэхнапарку «Горкі», прадстаўнікоў ТАА «Тэхналогіі земляробства».

На семінары выступілі вучоныя РУП «Навукова-практычны цэнтр па земляробству» НАН Беларусі, БДСГА, цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі аблсельгасхарча, якія дэталёва пракаменціравалі ўсе асаблівасці тэхналагічнага вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур у вясновы перыяд 2025 года. Вучоба праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу. Удзельнікі з раёнаў задавалі вучоным пытанні і атрымлівалі падрабязныя рэкамендацыі. Пра розныя стратэгіі правядзення догляду пасеваў азімага рапсу і абарону іх ад шкоднікаў і пустазелля расказала Ядвіга Пілюк, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, загадчык аддзела алейных культур РУП «НПЦ па земляробству» НАН Беларусі. «Рапс з'яўляецца люстэркам працы агранома і культуры земляробству ў раёне, – падкрэсліў Ядвіга Эдвардаўна. Усе выступоўцы прадстаўлялі прысутным новыя сарты сельскагаспадарчых культур, акцэнтавалі ўвагу на асноўных парушэннях тэхналогіі, якія дапускаюцца ў сельгаспрадпрыемствах. Дацэнт кафедры кормавытворчасці і захоўвання прадукцыі раслінаводства БДСГА Уладзімір Пятрэнка пракаментаваў тэхналагічныя патрабаванні пры правядзенні сяўбы шматгадовай травы і перазалужэння лугавых угоддзяў, а таксама расказаў аб тэхналогіі сяўбы люцэрны ў чыстым выглядзе і сумесях.

Плошча яравой сяўбы - каля 300 тыс. га. Такой вясны яшчэ не было на Магілёўшчыне. Вільгаці ў глебе недастаткова. Таму пасяўную трэба правесці ў мінімальна кароткія тэрміны.

 gorkiv.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая