Каля 80% білетаў ужо прададзена на свята «Купалле» ў Александрыі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка на прэс-канферэнцыі «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022».
«Нагадаю лакацыю свята – гэта Александрыйскае поле, аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна, на беразе Дняпра. Тут з 29 чэрвеня пачне ўзводзіцца цэлы горад са сваімі вуліцамі, плошчамі і кропкамі лакацыі. Галоўная пляцоўка – сцэнічная, тут пройдзе асноўны канцэрт. Прадугледжана 3 тыс. месцаў. Сёння практычна 80% квіткоў ужо прададзена», – праінфармаваў Валерый Малашка.
Свята «Купалле» пройдзе 9-10 ліпеня. Праца пляцовак у суботу пачнецца з 11.00 і завершыцца начной дыскатэкай у нядзелю а 03.00. «У тэхнічным забеспячэнні ніякіх праблем мы не бачым: гэта энергазабеспячэнне, арганізацыя транспарту – падвозу гасцей мерапрыемства. Толькі чыгунка арганізуе 14 дадатковых цягнікоў на дзень і ноч мерапрыемства. Рух цягнікоў і аўтобусаў як з Оршы, так і з боку Магілёва прывязаны да праграмы мерапрыемства. Падрыхтавана дастатковая колькасць месцаў на аўтастаянцы. У аграгарадку Копысь другі год мы арганізуем стаянку аўтатранспарту не проста ў полі, а на асфальтаваных вуліцах. Гэта зручна. З боку Магілёва, яблынева саду таксама будзе дастатковая колькасць месцаў для паркоўкі. Арганізавана дадатковае асвятленне, сходы, прыпынкі грамадскага транспарту. Мы ўсё зрабілі, каб людзі адчувалі сябе камфортна», – падкрэсліў намеснік старшыні.
На тэрыторыі «Купальскага поля» 9 ліпеня з 11.00 да 24.00 будзе арганізавана праца тэматычных пляцовак. Сярод іх пляцоўка «Зроблена ў Беларусі», на якой будзе прадстаўлена выстава прадукцыі Мінскага трактарнага завода і «БЕЛДЖИ», «Александрыйская гасцініца» і «Гандлёвая суполка», «Спадчына зямлі беларускай», моладзевага прэс-цэнтра «Александрыя-2022», а таксама сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», «Свята цырка» з працай шапіто, эстрадна-цыркавых прадстаўленняў, шоу розных цыркавых жанраў, праца фотазоны і кірмашу-продажу сувенірнай і кандытарскай прадукцыі для дзяцей.
На базе Александрыйскай сярэдняй школы Шклоўскага раёна будзе арганізавана работа экспазіцыі «Малая радзіма» з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і выставачнага праекта «Не святыя гаршкі лепяць».
Кульмінацыяй свята стане гала-канцэрт – музычнае падарожжа «Ёсць на што паглядзець!» з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады, які пройдзе на галоўнай канцэртнай пляцоўцы і завершыцца святочным феерверкам.
Азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў, даведацца пра расклад руху цягнікоў і аўтобусаў для падвозу/вывазу гасцей і ўдзельнікаў свята можна на сайце рэспубліканскага свята kupalle.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве