RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На тэрыторыі Бабруйскага раёна на працягу года будуць працаваць пошукавыя экспедыцыі абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру»

З сакавіка па снежань 2023 года пошукавым клубам «Віккру» запланавана правядзенне выведвальных пошукавых экспедыцый па зборы інфармацыі аб невядомых раней пахаваннях воінаў Чырвонай Арміі, патанулай бронетэхніцы, збітых савецкіх самалётах і зніклых без вестак экіпажах у гады Вялікай Айчыны. Пра гэта паведамляецца на сайце аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.

За гэты час у экспедыцыях пошукавікі правядуць праверку архіўнай інфармацыі, сустрэчы з мясцовымі старажыламі, запішуць іх успаміны, зробяць фотафіксацыю пошукавых аб'ектаў. На аснове атрыманай інфармацыі будуць складзены інфармацыйныя лісты для правядзення палявых пошукавых работ на месцах меркаваных невядомых пахаванняў воінаў Чырвонай арміі сумесна з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая