RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Тыдні лесу ў Магілёўскай вобласці высадзілі каля 3,3 млн саджанцаў

У Магілёўскай вобласці за час Тыдня лесу высадзілі каля 3,3 млн саджанцаў. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.

«Сёлета ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» стала больш за 11 тыс. жыхароў рэгіёна. З кожным годам колькасць удзельнікаў расце. Да прыкладу, у мінулым годзе было каля 9 тыс. чалавек, – сказаў ён. – Гэта гаворыць пра тое, што ўсе больш людзей звяртаецца да тэмы захавання экалогіі і навакольнай прыроды. Падчас акцыі ў Магілёўскай вобласці было высаджана каля 3,3 млн саджанцаў».

Як адзначыў Сяргей Шах, найбольшая колькасць удзельнікаў акцыі была зарэгістравана ў Магілёўскім лясгасе – больш за 1,6 тыс. чалавек. На другім месцы – Бабруйскі і Горацкі лясгасы, дзе зарэгістравалі па 1,1 тыс. чалавек.

Акрамя высадкі саджанцаў, удзельнікі рэспубліканскай акцыі наводзілі парадак у лясным фондзе: прыбіралі смецце і рамантавалі месцы адпачынку.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая