У спартыўнай навагодняй акцыі «#ЗарядкадляДедаМороза» запрашаюць прыняць удзел магілёўцаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
«Усім жадаючым неабходна ў перыяд з 6 снежня па 27 снежня выканаць любімае фізічнае практыкаванне, запісаць на відэа ці сфатаграфаваць, размясціць відэаролік ці серыю фатаграфій на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (instagram, VK) з хэштэгам #ЗарядкадляДедаМороза (не ў сторыз!), – расказалі суразмоўцы. – Удзельнічаць можна як індывідуальна, так і калектывам. Вынікі акцыі будуць падведзены 28 снежня».
Сярод абавязковых умоў – прысутнасць у кадры навагодняга атрыбуту (навагодняя ёлка, навагодняе адзенне, мішура і да т. п.) і адкрыты профіль у сацсетках.
Першыя 100 чалавек, якія выканалі ўмовы, будуць узнагароджаны памятным падарункам (квартальны каляндар) пасля завяршэння акцыі. Акрамя таго, сярод усіх удзельнікаў вызначаць 5 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны прызамі ад аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. Дарэчы, у журы – вядомыя магілёўскія спартсмены.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 11:47
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16