Рус Бел Eng 中文

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Татарцы Асіповіцкага раёна адбылося ўскладанне вянкоў да абеліска герояў вайны

Даніна героям Вялікай Айчыннай вайны была аддадзена сёння падчас мітынгу памяці ў пасёлку Татарка Асіповіцкага раёна. Да помніка-скульптуры «Воін і партызанка», а таксама брацкай магілы савецкіх салдат ляглі кветкі і вянкі. Ушанаваць іх памяць прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскасць і ваеннаслужачыя 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар’інай Горкі.

Старшыня Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў у сваім выступленні падкрэсліў, што чырвонаармейцы і партызаны цаной свайго жыцця абаранілі нашу свабоду, і забываць пра гэта нельга. У памяць пра абаронцаў і вызваліцелей была абвешчана хвіліна маўчання. Дырэктар Татаркаўскай СШ Марына Гірэнка нагадала, што ў Беларусі практычна няма ніводнай сям’і, якую б абышла вайна: «Невыпадкова ў выхаваўчым працэсе нашай школы гэтая тэма займае асаблівае месца. Цяперашняе пакаленне павінна ведаць аб подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў і ганарыцца імі».

Татарку фашысты акупавалі летам сорак першага. Многія мясцовыя жыхары, якія не паспелі трапіць на фронт, сышлі ў партызаны. А байцы 32-й кавалерыйскай дывізіі ў выніку кровапралітнай бітвы нават здолелі на некалькі дзён выцесніць ворага з акупаванай Татаркі і суседняга пасёлка Ясень. Пазней чырвонаармейцам прыйшлося адступіць у лясы і балоты, аднак барацьба не спынялася: партызаны ўзрывалі фашысцкія эшалоны, знішчалі нямецкую тэхніку і асабісты склад».

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая